Крымінальныя справы заведзены на youtube-блогераў Сяргея Пятрухіна і MozgON

2020 2020-06-26T11:04:34+0300 2020-06-26T17:23:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piartuhin-sud-2019-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "ВЯсна".

Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "ВЯсна".

Па інфармацыі, якую праваабаронцу "Вясны" Уладзіміру Вялічкіну паведаміў следчы, 25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.

Цягам трох дзён яму можа быць прадʼяўлена абвінавачванне. Калі гэта здарыцца, то блогера перавядуць у СІЗА. 

Дапоўнена: 26 чэрвеня ў доме ў маці блогера адбыўся ператрус, але нічога канфіскавана не было. 

Ёсць падставы мяркаваць, што арыштаваны на 15 сутак блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў таксама праходзіць па гэтай справе. Але ў СІЗА-1 адмаўляюць яго прысутнасць там.

Таксама праваабаронцам вядома, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON). Артыкул пакуль высвятляецца. Цыгановіч пераведзены ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. 

Нагадаем, што ў межах "справы Ціханоўскага" па арт. 342 КК РБ затрымана як мінімум 11 чалавек. Напярэдадні стала вядома, што крымінальную справу па тым жа артыкуле завялі на Ігара Лосіка - адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" і фрылансера-кансультанта "Радыё Свабода". На дадзены момант Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Чытаць па тэме:

На адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» заведзена крымінальная справа

У Telegram-канале «Беларусь головного мозга» 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам.

На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу

На блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах: ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК Беларусі. Як паведамляе TUT.BY, пра гэта сказана ў пастанове аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага.

Крымінальная справа Ціханоўскага. Храналогія падзей

"Вясна" публікуе звесткі, які на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі па "справе Ціханоўскага"

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў

Восьмага чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам прад'явілі абвінавачванні за інцыдэнт, які адбыўся ў Гродне на выбарчым пікеце 29 траўня. Затрыманых пакінулі за кратамі. 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала семярых абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса палітычнымі зняволенымі. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства