Караеў заявіў, што акцыі пратэсту «добра арганізаваныя» і кіруюцца праз стрымы «Радыё Свабода»

2020 2020-06-25T15:22:54+0300 2020-06-25T15:23:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karaev_20190410_bur_tutby_phsl-9107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Караеў. Фота: Дар'я Бурякіна, TUT.BY

Юры Караеў. Фота: Дар'я Бурякіна, TUT.BY

Міністр унутраных справаў Юрый Караеў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў, што акцыі пратэсты ў Беларусі «вельмі добра арганізаваныя», паведамляе Белсат.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька папрасіў пракаментаваць нападкі, якія вядуць у бок МУС інтэрнэт-крыніцы. «Што ладзіць Міністэрства ўнутраных справаў па інфармацыйнаму суправаджэнню мэтазгоднасці, правамернасці і неабходнасці сваіх дзеянняў?» – спытаў дэпутат. Юрый Караеў адзначыў у цэлым нядрэнную працу прэс-службы МУС, але прызнаў, што рабіць у гэтым кірунку трэба яшчэ больш.

Міністр падкрэсліў, што «людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваныя». У якасці прыкладу ён прывёў стрым «Радыё Свабода» 18 чэрвеня.

«Яны замянілі сабой стрымы Ціханоўскага. У бягучым радку, з каментарамі самаарганізоўваліся і арганізоўваліся з кімсьці: «ссоўваемся направа», «ссоўваемся налева», «разрыў ланцужка», – заявіў ён.

Юрый Караеў звярнуў увагу, што яны не сыходзілі пасля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся.

«Яны ўжо дзейнічаюць цалкам свядома не ў мэтах пікета, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшая натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасць ад гэтага не змянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым «Радыё Свабода», – растлумачыў кіраўнік МУС.

Паводле міністра, такія масавыя мерапрыемствы небяспечныя тым, што прыцягваюць вялікую колькасць недатычных людзей.

«А тыя, якія датычныя, потым пачынаюць даказваць, што «ішлі з крамы», – сказаў міністр.

Ён прывёў некалькі прыкладаў, у тым ліку з лекарам-анколагам, які быў затрыманы падчас акцыі салідарнасці 19 чэрвеня (гаворка ідзе пра Віктара Хвашчэўскага – заўв. belsat.eu). Паводле Караева, мужчына стаяў у ланцужку свядома. «Але цяпер модна прыкрывацца лекарамі. Лекар лечыць, а вы яго, міліцыянты, схапілі. Нашы ідэалагічныя апаненты выкарыстоўваюць менавіта такія рэчы«, – канстатаваў Караеў.

Пракаментаваў ён і дзеянні праваахоўнікаў у Гомлі, дзе былі затрыманыя глуханямыя.

«Кіраўніку УУС сказаў паехаць і папрасіць прабачэння перад таварыства глуханямых», – сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што чапаць гэтых людзей не трэба было, нават калі яны свядома сталі ў ланцужок.

«Мы павінны быць больш вытрыманыя ў разы, у дзясяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», – дадаў міністр.

У адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» быў вобшук. Яго затрымалі

У Telegram-канале «Беларусь головного мозга» 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Паведамляецца, што ў кватэру аўтара «Беларусь головного мозга» прыйшлі ўсяго 9 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства