Суды і затрыманні працягваюцца 25 чэрвеня

2020 2020-06-25T15:06:59+0300 2020-06-25T18:12:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2020-06-25_sud_barazna_vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку, Віцебску, Мінску 25 чэрвеня працягваюцца суды і затрыманні.

Наваполацк

Прайшло судовае паседжанне над Яўгенам Вольскім, каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку. Рашэннем суда ён атрымаў 15 сутак з адтэрміноўкай у 5 дзён на абскарджанне.

Яўген Вільскі. Фота Радыё Раця
Яўген Вільскі. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Усяго на Вільскага складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў. Для складання трох з іх міліцыя затрымлівала Вільскага 15 чэрвеня.

Віцебск

25 чэрвеня павінна было адбыцца судовае паседжанне над актывістам "Краіна для жыцця" Аляксандрам Мацеюком па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню або распараджэнню службовай асобы). Але суддзя Ала Бардзюкова перанесла пасяджэнне на 29 чэрвеня на 14.30. Разгляд пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.

Раней, 22 чэрвеня Мацеюка  ўжо асудзілі паводле арт 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на 35 базавых адзінак (945 рублёў).

Як паведамляе тэлеграм-канал "рэпрэсіі ў Беларусі", затрыман актывіст Аляксандр Якушкоў. Ён знаходзіцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна. У выніку, як паведамляе тэлеграм-канал "Репрессии в Беларуси&Защита и солидарность" на Якушкова склалі пратакол за ўдзел 19 чэрвеня ў "Ланцугу салідарнасці " і ён змешчаны ў ІЧУ адбываць астатнія 7 сутак ад папярэдняга арышту (9 чэрвеня суддзя Уладзімір Царыкаў прысудзіў яму арышт у 10 сутак за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў 31 мая).

У Судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска прайшоў разгляд справы ў дачыненні да актывіста Алега Баразны па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерыпрыемстве). У выніку суддзя Ілля Белавус вынес пастанову аб вяртанні справы на дапрацоўку ў РАУС. Дата наступнага судовага паседжання пакуль невядомая.

Группа поддержки Олега Борозны на суде. Фото: тг-канал
Група падтрымкі Алега Баразны на судзе. Фота: тг-канал "Репрессии в Беларуси&Защита и солидарность"

Мінск

Як паведаміў тэлеграм-канал "STATKEVICH", прыкладна ў 14.10 прама з уласнай кватэры невядомымі людзьмі ў цывільным быў затрыманы актывіст «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш. Пры гэтым яго амаль без адзення цягнулі з кватэры па прыступках. Цялесныя пашкоджанні атрымалі і яго бацькі, якія сталі сведкамі затрымання.

Затрыманне Сяргея Спарыша. Фота: тэлеграм-канал
Затрыманне Сяргея Спарыша. Фота: тэлеграм-канал "STATKEVICH"

Таксама пасля ператрусу затрыманы адзін з адміністратараў тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу" Ігар Лосік.

Актывістка Вольга Нікалайчык сёння на судовым пасяджэнні, якое праводзілася праз Skype-канферэнцыю, атрымала яшчэ адзін арышт у 15 сутак. На дадзены момант яна адбывае 30-суткавы арышт, прысуджаны судамі 8 і 17 чэрвеня.

Дзмітрыю Паліенку патэлефанавалі з РУУС Першамайскага раёна з запрашэннем прыйсці на апытанне заўтра, 26 чэрвеня, у 10.00. Апытанне будзе праводзіцца з нагоды размяшчэння Дзмітрыем нейкай інфармацыі ў сацыяльных сетках, але не ўдакладнілі, якой менавіта.

Светлагорск

У судзе Светлагорскага раёна прайшоў разгляд справы ў дачыненні да Вадзіма Паветкі. Вінавацяць яго ў парушэнні  артыкула 23.34 КаАП за тое, што той сфатаграфаваўся з плакатам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму” на пікеце па збору подпісаў 31 траўня каля ГЦ “Бярозкі”.

“Я мяркую, калі б я сфатаграфаваўся каля бігборда, на якім было напісана "За процветающую Беларусь" і быў партрэт ныне дзейснага, то Вы б мяне зараз не судзілі",  — адзначыў на судзе Вадзім Паветка.

Суддзя Валодзькін вынес рашэнне  аштрафаваць Паветку на 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Наваградак

Прайшло судовае паседжанне над Аленай Печка. Але суддзя Юрчык вырашыла працягнуць разгляд справы ў панядзелак, 29 чэрвеня.

Раней, 21 чэрвеня Алену Печка затрымалі з чатырма чалавекамі затрымалі за ўдзел у "Ланцугу салідарнасці", адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратаколы па арт. 23.4 КаАП.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Таксама сёння ў Гродне асудзілі трох чалавек за іх прысутнасць 29 мая на сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

За інцыдэнт з Ціханоўскім у Гродне асудзілі трох чалавек

У судзе Ленінскага раёну горада Гродна 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма чалавекамі. Усіх судзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за інцыдзент, які здарыўся 29 траўня, калі прыязджаў Сяргей Ціханоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства