На адміністратара telegram-канала «Беларусь головного мозга» заведзена крымінальная справа Дапоўнена

2020 2020-06-25T22:10:00+0300 2020-06-26T07:20:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/losik_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Лосік. Фота: RFE/RL

Ігар Лосік. Фота: RFE/RL

У Telegram-канале «Беларусь головного мозга» 25 чэрвеня ў 13:16 з'явілася паведамленне, што да аднаго з адміністратараў канала Ігара Лосіка прыйшлі з вобшукам. Паведамляецца, што ў кватэру аўтара «Беларусь головного мозга» прыйшлі ўсяго 9 чалавек. З іх — 3 супрацоўніка міліцыі, два панятых. Быў прад'яўлены ордэр на вобшук, падпісаны пракурорам. У рамках якой справы праводзіцца вобшук — пакуль невядома.

Па стане на 13:41, як паведамляе telegram-канал «Беларусь головного мозга», вобшук у кватэры Ігара Лосіка працягваецца. Праводзіць міліцыя з удзелам панятых. Жонка з дзіцём у пад'ездзе. Інфармацыі ніякай не даюць. Тэлефон Ігара Лосіка недасяжны. У 14:03 паведамілі, што вобшук скончыўся, а Ігар Лосік затрыманы. Канфіскаваны ноўтбук і кампутар, і, магчыма, тэлефон.

Увечары 25 чэрвеня "Радыё Свабода" паведаміла, што на адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансера-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Як паведаміла Свабодзе ягоная жонка, на дадзены момант Ігар Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

«Патэлефанаваў дзяжурны следчы і распавёў, што далі дзяжурнага адваката», — распавяла Дарʼя Лосік.


На канал «Беларусь головного мозга» ў Telegram падпісаныя больш за 167 тысяч карыстальнікаў.

Нагадаем, учора, 24 чэрвеня да мінчука Уладзіслава Вавілава ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта заклікаў людзей на мітынг 21 чэрвеня праз тэлеграм. Яго затрымалі і канфіскавалі ўсю камп'ютарную тэхніку. 

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства