Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы Дапоўнена Аўдыё

2020 2020-06-23T19:11:00+0300 2020-06-24T16:28:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міліцыя на Ланцугу салідарнасці ў Слоніме. Фота з сацыяльных сетак.

Міліцыя на Ланцугу салідарнасці ў Слоніме. Фота з сацыяльных сетак.

Разгляд адміністрацыйных спраў над затрыманымі пад час стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці" працягваюцца сёння, 23 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі. Складаюцца новыя пратаколы.

Віцебск.

У судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска працягнецца разгляд справы Т. Філімонавай. 22 чэрвеня суддзя Алена Грэбенчук выявіла недахопы ў матэрыялах справы і вярнула яе на дапрацоўку ў РАУС. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 16-00. На відэа, якое праглядалі ў судзе, бачна, што Філімонава проста стаіць і нічога не робіць, але суд палічыў, што яна ўсё ж такі парушыла артыкул 23.34 КаАП. У выніку яе асудзілі на 10 базавых велічыняў (270 рублё).

Віцяблянін Аляксей Прохараў быў затрыманы ўвечары 22 чэрвеня супрацоўнікамі АМАП па дарозе з суду над Аленай Янушкоўскай, на якім прысутнічаў у якасьці слухача. Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", Аляксея спынілі на пераходзе праз вуліцу людзі ў цывільным адзенні, запхалі ў мікрааўтобус і адвезлі ў АУС Віцебскага раёну. Адтуль – перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. 23 чэрвеня Прохарава праз скайп прысудзілі да штрафу ў памеры 40 базавых велічынь.

Віцяблянін кажа, што яго адвезлі ў аддзяленне міліцыі Віцебскага раёну, дзе склалі пратакол за ўдзел у «ланцугу салідарнасці» 19 чэрвеня (ч.3 арт. 23.34). Потым – перамясьцілі ў ІЧУ (Віцебскі РАУС і ІЧУ знаходзяцца адзін ад аднога на адлегласьці 30 метраў).

Ганцавічы.

У мясцовым судзе разглядаецца справа апошняга з затрыманых падчас ланцуга салідарнасці Валерыя Чурака. Пратаколы складзены па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Справу разглядае суддзя Уладзімір Космач.

Пастанова - штраф у памеры 6 базавых велічынь.

Наваградак.

У Навагрудку 21 чэрвеня на ланцугу салідарнасці ў цэнтры горада былі затрыманыя Алег Аляшкевіч, Андрэй Акупінскі, Сяргей Казак, Аляксандр Камісараў, Печка Сяргей, Печка Алена. Іх адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратаколы па арт. 23.4 КаАП.

Жонка аднаго з затрыманых – Аляксандра Камісарава з Карэліч распавяла, як яна спрабавала адшукаць свайго мужа.

Затрыманне праводзілі людзі у цывільным, якія наскочылі ззаду, кіраваў імі адзін чалавек у цывільным, які казаў – каго затрымліваць. З Аляксандрам Камісаравым затрымалі Сяргея і Алену Сечка. Алену адпусцілі з аддзялення міліцыі каля апоўночы, бо яна казала, што дома у яе дзеці. Астатнія засталіся ў ізалятары.

Жонка Аляксандра спрабавала дазнацца пра яго лёс яшчэ у нядзелю, але яе не пусцілі у РАУС, сказалі, што у іх каранцін. У панядзелак яна патрапіла туды без праблем. Такім чынам, “праваахоўныя” органы выкарыстоўваюць сітуацыю з хваробай дзеля таго каб у парушэнні закона хавацца ад родзічаў тых каго яны затрымліваюць. У рэшце яна змагла дазнацца, што мужа адвезлі у ІЧУ у Карэлічы, і ў панядзелак будзе суд. Але ў панядзелак ёй паведамілі, што у іх няма ніякай інфармацыі пра затрыманых. У РАУСе сказалі, зараз афармляюць паперы і адправяць праз гадзіну. Праз 2 гадзіны сказалі, што ўжо паехалі ў суд.

Потым аказалася, што няма канвоя і трэба телефанаваць у Карэлічы, а ў Карэлічах паведамілі, што чакаюць і гатовыя везці, але не маюць загада з Наваградка. Так вось Аляксандр Камісараў больш сутак чакае суда. Верагодна, суды ў Наваградку адбудуцца сёння.

Дуброўна.

23 чэрвеня ў Дуброўне быў затрыманы актывіст Міхаіл Чамурака. Адразу ж над ім адбыўся суд. Суд Дубровенскага раёна асудзіў яго на 13 сутак арышту па артыкулу 23.34 КаАП за ўдзел у "Ланцугу салідарнасці" ў Оршы 19 чэрвеня.

Слонім.

На 5 чалавек, якія гулялі па горадзе ўвечары ў суботу склалі пратаколы, суды пройдуць 24 чэрвеня. Пра гэта праваабаронцам паведаміла Кацярына, якой патэлефанавалі з аддзялення міліцыі. 

"Я ёсць на фота аператыўнай здымкі і плюс да гэтага выйшаў артыкул у "Газеце Слонімскай", у якой дзяўчына з аналагічным маім імем дае інтэрв'ю: "Надакучыў ўвесь бязмежжа, які адбываецца ў нашай краіне. Мы хочам, каб нас пачулі, мы не змаглі проста сядзець дома і маўчаць", - сказала Кацярына.

Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс

У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці". У асноўным, іх судзяць па артыкулах 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства