Праваабаронца просіць правесці праверку па фактах бесчалавечага абыходжання з арыштантамі ў ЦІП

2020 2020-06-16T18:10:54+0300 2020-06-16T19:01:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/okrestino_cip.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Фота БелаПАН

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Фота БелаПАН

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка накіраваў заяву начальніку ГУУС Мінгарвыканкама па факце жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Перш за ўсё гэта звязана з паведамленнямі ў СМІ аб умовах утрымання ў ЦІП ад актывістаў, што нядаўна вызваліліся з Акрэсціна.

Максім Урбановіч заявіў пра здзекі ў турме на Акрэсціна, Паўла Севярынца таксама катуюць

Максім Урбановіч расказаў пра ціск у турме на Акрэсціна і заявіў, што ён збіраецца падаваць скаргу на ўмовы ўтрымання.

Па меркаванню праваабаронцы ў публікацыі, размешчанай на сайце naviny.by, утрымліваюцца звесткі, якія падлягаюць праверцы і ацэнцы з кропкі гледжання захавання супрацоўнікамі ўстановы патрабаванняў Правілаў унутраннага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту, а таксама наяўнасці ў іх дзеяннях прыкметаў дысцыплінарных праступкаў.

Павел Сапелка ў сваёй заяве просіць начальніка ГУУС Мінгарвыканкама правесці праверку звестак пра парушэнне правоў адміністрацыйна арыштаваных, прыняць меры па ўстраненні парушэнняў і прыцягнуць да адказнасці вінаватых службовых асобаў.

Акрамя таго, юрыст “Вясны” просіць паведаміць, якія дакладна меры па недапушчэнні распаўсюду каранавірусу прадпрынятыя ў месцах утрымання адміністрацыйна арыштаваных:

  • ці ўведенае абавязковае выкарыстанне масак арыштантамі і затрыманымі (у камерах, пры транспарціроўцы, кантактах з супрацоўнікамі);
  • ці прымяняюцца дэзінфікуючыя сродкі;
  • ці забяспечваецца сацыяльнае дыстанцыянаванне арыштантаў паміж сабой і з персаналам.

Павел Сапелка накіраваў заяву і ў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска з патрабаваннем правесці праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў ЦІП прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага арт. 426 Крымінальнага кодэкса ("Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў").

Нагадаем, больш за 15 чалавек зараз знаходзіцца ў Центры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску за ўдзел у легальных пікетах па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Згодна з пастановамі сталічных судоў, актывісты пакараныя суткамі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП).

Шмат людзей выклікаюць у суды на 19 чэрвеня, магчыма іх таксама будуць арыштоўваць і накіроўваць у ЦІП. 

За паўтара месяца – больш за 1200 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

На грамадзян працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства