viasna on patreon

Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі? Фота Дапоўнена

2020 2020-06-05T17:22:53+0300 2020-06-05T19:02:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gum-2020-06-05-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аўтазакі на вуліцы Камсамольскай. Фота "Еўрарадыё".

Аўтазакі на вуліцы Камсамольскай. Фота "Еўрарадыё".

Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў анансаваўся на 18 гадзін 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа. Задоўга да пачатку дазволенага мерапрыемства, як паведамляла Еўрарадыё, у гэтым раёне заўважаецца прыкметнае ажыўленне сілавікоў.

Так, насупраць клуба імя Дзяржынскага па вуліцы Камсамольскай прыпаркаваліся тры аўтазакі. Яшчэ адзін — у двары суседняга з ГУМам дома — там, дзе "Лакомка". Уарцы гэтага ж дома дзяжураць людзі з рацыямі, апранутыя ў цывільную вопратку.

Міліцыянты дзяжураць не толькі каля ГУМа, але ва ўсім навакольным раёне: міліцэйская машына з'явілася нават каля Купалаўскага тэатра.

Між тым, сёння ў другой палове дня ў сацыяльных сетках з’явілася паведамленне наступнага зместу:

"Каманда "Краіны для жыцця" і ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай афіцыйна заяўляюць, што не маюць дачынення да арганізацыі і правядзення пікету ля ГУМа 5 чэрвеня 2020 года ў г. Мінску і не нясуць адказнасць за інфармацыю аб гэтым пікеце з іншых крыніц. Сябры, мы прапануем быць асцярожнымі, праяўляць пільнасць, заўсёды правяраць крыніцы любой інфармацыі і не паддавацца на магчымыя правакацыі".

Вядома, што днём каля ГУМа подпісы збіралі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы.

“Наша Ніва” паведамляе, што супрацоўнікі ДАІ не даюць спыняцца аўтобусам каля ГУМа.

Людзі, якія пачалі збірацца - насцярожаныя, На прыпынку каля ГУМ - шмат сілавікоў, якіх лёгка апазнаць. Паволі ўсе разыходзяцца.

Фота са стрыму
Фота са стрыму "Еўрарадыё" каля Гума 5 чэрвеня.

На дадзены момант пікеты па зборы подпісаў праводзяць ініцыятыўная група Уладзіміра Няпомняшчых. Ініцыятары пікету патрабуюць вызваліць затрыманых актывістаў і палітыкаў. Сярод затрыманых таксама і Уладзімір Няпомняшчых. Працягваецца пікет і прыхільнікаў Валерыя Цапкалы.

Тым часам, У Мінску на праспекце Незалежнасці (каля Дана Молл) з'явіўся першы пікет за Аляксандра Лукашэнку.

"Чарга ў 16.20 прыйдзе?" Першы пікет Лукашэнкі ў Мінску

У Мінску на праспекце Незалежнасці, каля Dana Mall, з'явіўся першы пікет за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, піша TUT.BY.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства