viasna on patreon

Светлагорск: Назіральніца паскардзілася ў пракуратуру на выкарыстанне адмінрэсурсу

2020 2020-06-02T23:22:10+0300 2020-06-02T23:30:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslukova_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Маслюкова паскардзілася ў паркуратуру на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для збора подпісаў у падтрымку дзеючага прэзідэнта.

Цягам мінулага тыдня Алена атрымала некалькі паведамленняў наконт таго, што на прадпрыемствах горада, а менавіта на РУП ВА “Хімвалакно”, Вышкамантажным упраўленні, Цэлюлозна-картонным камбінаце адбываецца ціск на патэнцыйных выбаршчыкаў, работнікаў дадзеных прадпрыемстваў. Іх прымушаюць ставіць подпіс за прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку.

Таксама ёй паведамілі, што старшыня Светлагорскай раённай выбарчай камісіі Канстанцін Пятроўскі ездзіў па прадпрыемствах горада, і пасля яго візітаў пачынаўся прымус падпісвацца за Лукашэнку.

Алена Маслюкова лічыць, што такая сітуацыя з’яўляецца недапушчальнай. Згодна часткі 10 артыкула 61 Выбарчага кодэкса ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, раўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, не дапускаецца. Парушэнне гэтых патрабаванняў мажа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі ці адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты.

Назіральніца просіць пракуратуру Светлагорскага раёна правесці праверку па названых фактах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства