viasna on patreon

Як асвятляюць выбары сайты раённых газет Берасцейшчыны

2020 2020-06-02T20:13:36+0300 2020-06-02T23:45:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skrin_dragichyn.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі прааналізаваў сайты раённых газет па Брэсцкай вобласці на прадмет асвятлення выбарчых падзей.

Сайт бярозаўскай газеты “Маяк” дае інфамацыю пра стварэнне і склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, пачатак збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў, першае пасяджэнне РВК. Акрамя таго, на сайце можна знайсці інтэрв’ю з кіраўніком ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта, старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам «МЫ ПОДДЕРЖИВАЕМ НАШЕГО ПРЕЗИДЕНТА» з парталу 1PROF.BY. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо пісалі пра гэтае агітацыйнае інтэрв’ю, якое таксама было размешчана на дзяржаўных сайтах гарадзенскай вобласці.

Сайт івацэвіцкай раёнкі таксама дае інфамацыю пра стварэнне і склад Івацэвіцкай РВК. Сайт Пружанскай раённай газеты дае інфармацыю толькі пра ЦВК РБ.

На сайце раённай газеты Іванаўскага раёну даецца інфармацыя пра першае пасяджэнне Іванаўскай РВК і размешчаны толькі адзін артыкул “ВСЁ, КАК У ЛЮДЕЙ” з крытыкай апэнента Лукашэнкі Паўла Севярынца і прэтэндэнта ў кандыдаты, гомельскага фермера Юрыя Ганцэвіча.

На сайце раённай газеты Драгічынскага раёну на старонцы “Выбары 2020” доўні час не было ніякіх матэрыялаў на выбарчую тэму. Першага чэрвеня нарэшце з’ёявіўся першы матэрыял — гэта артыкул “Адепты картонного истукана. Почему белорусы голосуют за иллюзии” за подпісам Аляксея Кузняцова. Тэму матэрыяла аўтар абазначыў у першым абзацы - «политическая вакханалию под названием выборы». Так, у артыкуле ў абразлівай форму крытыкуецца блогер Сяргей Ціханоўскі – кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і апісваецца інцыдэнт у Гродне.   

Рубрыка сайта Жабінкоўскай раённай газеты “Сельская праўда” “Выбары 2020” перанакіроўвае на сайт ЦВК. Уласных матэрыялаў там няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства