Ліквідаваная яшчэ адна беларуская праваабарончая арганізацыя – “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў”.

2004 2004-01-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Аксана Будоўская задаволіла пазоў управы юстыцыі, якая сьцьвярджае, што таварыства неаднаразова парушыла закон “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і ўласны статут. Самі незалежныя юрысты лічаць, што іх арганізацыю зьліквідавалі толькі за актыўную абарону ў судах правоў іншых грамадзкіх аб’яднаньняў.

Як паведамляе Радыё Свабода, разгляд справы аб ліквідацыі Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў працягваўся ў менскім гарадкім судзе ўсяго некалькі гадзінаў. Управа юстыцыі гарвыканкаму прасіла суд ліквідаваць таварыства, бо, на думку чыноўнікаў, сябры гэтай арганізацыі неаднаразова парушылі заканадаўства і статут, абараняючы ў судах розных рэгіёнаў Беларусі інтарэсы іншых грамадзкіх аб’яднаньняў. Судзьдзя Аксана Будоўская гэты пазоў задаволіла і 29 студзеня вынесла адпаведнае рашэньне.

Старшыня Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў Алена Танкачова так пракамэнтавала рашэньне Менгарсуду: “Я перакананая ў тым, што нас вырашылі ліквідаваць выключна таму, што мы занялі актыўную пазыцыю ў справе абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзкіх арганізацыяў, якія трапілі ў сытуацыю ліквідацыі. Падстава для ліквідацыі пакінутая адна — удзел у судовых працэсах. Калі гэта адзіная падстава, то я магу сказаць, што нашая дзейнасьць — законная. Гэта нармальны элемэнт дзейнасьці ў рамках мэтаў і задачаў нашай арганізацыі. Гэта тое, дзеля чаго мы ў 1996 годзе ствараліся. І калі нас за гэта ліквідуюць, значыць, такі час і такая краіна”.

Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе, але сябры таварыства ня надта спадзяюцца, што выйграюць працэс. Алена Танкачова гаворыць, што яна і яе калегі гатовыя дзейнічаць і безь дзяржаўнай рэгістрацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international