“Гэта зусім не класна!”: Першая праваабарончая гульня для падлеткаў

2020 2020-06-01T16:14:52+0300 2020-06-01T16:34:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravaabar_gulnia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Таварыства Беларускай школы і Асветніцка-дабрачынная ўстанова “Камітэт Салідарнасць” распрацавалі першую беларускамоўную камп’ютарную гульню “ГЭТА ЗУСІМ НЕ КЛАСНА!”. Мэта гульні – дапамагчы дзецям 13-17 гадоў зразумець іх правы і набыць навыкі бяспечных паводзінаў.

У гульні выкарыстоўваюцца забаўляльныя, інтэрактыўныя і пазнавальныя магчымасці навучэння правам чалавека. Кожны раз, калі юныя гульцы трапляюць ў складаную сітуацыю, ім даецца важная падсказка ад праваабаронцы, як лепш дзейнічаць.

Гульня адрасавана не толькі падлеткам, але і тым, хто з імі працуе, і дае добрую магчымасць абмяркаваць правы дзяцей, як яны выкладзены ў Канвенцыі ААН і як яны выконваюцца альбо парушаюцца ў гульні і ў нашай рэчаіснасці.

Вось некаторыя з іх:

  • Дзеці маюць права ведаць свае правы. Дарослыя – асабліва праваахоўнікі і настаўнікі – таксама павінны ведаць правы дзяцей, каб лепш іх абараняць.
  • Дзеці маюць права на юрыдычную дапамогу, на справядлівы разбор у межах прававой сістэмы, якая б улічвала іх інтарэсы. З боку дарослых недапушчальна стыгматызаваць дзяцей як правапарушальнікаў, бо іх светапогляд канчаткова не сфармаваны.
  • Дзеці павінны быць абаронены ад усіх відаў гвалту. Дарослые – ў тым ліку міліцыянеры – не маюць права зневажаць дзяцей на падставе прадузятага стаўлення, маніпуляваць імі у сваіх інтарэсах і г.д.

Гульня дае падставы пагутарыць з падлеткамі і выхавацелямі пра тое, што яны могуць зрабіць у рэальным жыцці, каб абараніць правы альбо дапамагчы тым дзецям, чые правы парушаныя.

 ПАГУЛЯЦЬ У "ГЭТА ЗУСІМ НЕ КЛАСНА!" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства