"Гарачыя выходныя": Як праходзілі перадвыбарчыя пікеты ў рэгіёнах Беларусі Фота

2020 2020-06-01T14:35:00+0300 2020-06-01T15:13:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_31.05_8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У выходныя, 30 і 31 траўня, у розных гарадах краіны актыўна праводзіліся пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі на пасаду прэзідэнта. Валеры Цапкала наведаў Гомель і Бабруйск, Павел Севярынец пабываў у Віцебску, Уладзімір Няпомнішчых гутарыў з выбаршчыкамі ў Гомелі, таксама там прысутнічала і "выява" Святланы Ціханоўскай

Бабруйск 

Нягледзячы на дождж падпісацца за Святлану Ціханоўскую сабралася чарга ў Бабруйску 30 траўня. 

bobruisk_30.05.jpg
Фота з сайта babruysk.by
bobruisk_30.05_2.jpg
Фота з сайта babruysk.by
bobruisk_30.05_3.jpg
Фота з сайта babruysk.by

А 31 траўня горад наведаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валеры Цапкала. 

bobruisk_31.05_1.jpg
Фота з тэлеграм-канала @bobruisk_online
bobruisk_31.05_2.jpg
Фота з тэлеграм-канала @bobruisk_online

Брэст

У Берасці праходзіў збор подпісаў адразу за некалькіх кандыдатаў.

brest_31.05_3.jpg
Пікет у падтрымку Віктара Бабарыкі
brest_31.05_2.jpg
Таццяна Караткевіч з кампаніі "Гавары праўду" размаўляе з выбаршчыкамі
brest_31.05_6.jpg
Пікет у падтрымку Андрэя Дзмітрыева
brest_31.05_4.jpg
Пікет у падтрымку Сяргея Чэрачня

Віцебск 

31 траўня на тэрыторыі Чыгуначнага раёна Віцебска прайшлі пікеты ў падтрымку Сяргея Чэрачня, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай.

Асаблівую цікавасць выбаршчыкаў выклікаў пікет Святланы Ціханоўская, які наведаў палітык Павел Севярынец. Для прысутных працаваў "свабодны мікрафон", а да падпіснога стала Ціханоўскай выстраілася вялізная чарга.

vitebsk_31.05_6.jpg
Павел Севярынец на пікеце ў Віцебску

Супрацоўнік міліцыі (у суправаджэнні чалавека ў цывільным) у мегафон спрабаваў пераканаць грамадзянаў, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але яго паднялі на свіст, людзі скандзіравалі "Жыве Беларусь".

Некаторых грамадзянскіх актывістаў і блогераў міліцыя блакавала па іх месцы пражывання або затрымлівала на падыходзе да месца збору подпісаў. За аўтамабілем Паўла Севярынца, пасля яго пакідання месца збору подпісаў, паследаваў сіні мікрааўтобус з цёмным шклом.

Маладзечна

31 траўня ў Маладзечна зноў збіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую. 

"У параўнанні з учорашнім - сёння ў разы болей людзей", - адзначыла назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аліна Баланчук

Гомель 

30 траўня свой пікет па зборы подпісаў у Гомелі наведаў Валеры Цапкала разам з жонкай. Вакол яго сабралося каля 30 чалавек.

Подпісы за яго ў гэты дзень збіралі адначасова сем чалавек, таму чэргі былі невялікія.

А ўжо 31 траўня каля ўнівермага "Гомель" адбыўся шэраг пікетаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі, Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзмітрыева і Уладзіміра Няпомняшчых. Пікеты фактычна пачаліся раней, і ў прызначаны час ўжо стаяла вялікая чарга ў некалькі соцень чалавек.

Спачатку для прысутных працаваў "свабодны мікрафон", і кожны меў магчымасць выказацца. Выказванні былі крытычнымі ў дачыненні да ўлады. 

Прыкладна ў 12.40 з'явіліся два міліцыянты, і адзін з іх пачаў у мегафон казаць, што дзеянні тых, хто сабраўся, незаконныя, бо тут адбываецца не збор подпісаў, а мітіынг.

Людзі адразу ж пачалі абурацца, скандзіраваць: "Ганьба!" і "Жыве Беларусь!". Да міліцыянтаў рынулася некалькі дзесяткаў людзей з камерамі, фотаапаратамі і мабільнікамі. 

Нейкі начальнік ў цывільным і масцы загадаў ім сыйсці, што яны хутка і зрабілі. Пікеты працягнулі сваю працу.

31-05-gomel3.jpg
Выява Святланы Ціханоўскай на пікеце
31-05-gomel6.jpg
Пікет у падтрымку Валерыя Цапкалы
31-05-gomel7.jpg
Пікет у падтрымку Віктара Бабарыкі
31-05-gomel8.jpg
Уладзімір Няпомняшчых на пікеце
31-05-gomel9.jpg
Пікет па збору подпісаў за Андрэя Дзмітрыева ў Гомелі

Гродна

На цэнтральнай плошчы Гародні з небывалым ажыятажам 31 траўня прайшоў збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Яшчэ перад пачаткам дзейнасці пікета чарга складала 220 чалавек.

 Збіралі подпісы і за Аляксандра Рыгоравіча... Таболіча

Машыны, што ехалі міма, перыядычна сігналілі, людзі пляскалі ў далоні і крычылі: "Свабоду!", "Стоп таракан!" і "Жыве Беларусь!". Ніякіх радыкальных дзеянняў ці эксцэсаў не заўважалася.

Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў чарзе да чатырох сталоў зборшчыкаў па дзве і больш гадзіны цягам амаль усяго дня.

Паралельна працавалі пікеты па зборы подпісаў за Вольгу Кавалькову, чарга туды была да 30 чалавек. Пазней з'явілася і некалькі зборшчыкаў за Валерыя Цапкалу.

Орша

Пікет Святланы Ціханоўскай праходзіў у Оршы. У некаторыя моманты колькасць людзей дасягала сотні чалавек. Пасля абеду людзей стала меньш, але ўсё адно заставаліся чэргі.

Фотафакт. У Мінску ў чарзе на подпіс сабралося больш за 2100 чалавек

У Мінску 31 траўня на пікеце па збору подпісаў каля "Камароўкі" па стане на 13:20 ў чарзе сабралося больш за 2100 чалавек. Пра гэта паведаміў #ControlBy. Сам пікет распачаўся ў 12:00.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства