viasna on patreon

Начальнік аддзела адукацыі Драгічына збіраў подпісы ў школе за Лукашэнку. Так можна?

2020 2020-05-31T12:06:00+0300 2020-05-31T18:09:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/school-2-drog-2-29052020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Першы рэгіён"

Фота "Першы рэгіён"

У рэдакцыю інтэрнэт-выдання "Першы Рэгіён" звярнуўся жыхар Драгічына, які паведаміў, што начальнік аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама Дзмітрый Ігнатчык збіраў подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў сярэдняй школе №2.

Карэспандэнт "Першага рэгіёна" ўдакладніў у дырэктара СШ №2 Драгічына Сяргея Сенькаўца, ці праўда, што начальнік аддзела адукацыі збіраў подпісы ў настаўнікаў у працоўны час.

Сяргей Андрэевіч растлумачыў, што подпісы Дзмітрый Ігнатчык збіраў не ў яго кабінеце, а ў настаўніцкай, і не ў працоўны час, а ў абедзенны перапынак. Начальнік аддзела адукацыі Дзмітрый Ігнатчык на пытанне журналістаў адказаў коратка: "Я не размаўляю з карэспандэнтамі".

Выходзіць, у Драгічын могуць прыехаць прадстаўнікі любых прэтэндэнтаў у кандыдаты і збіраць подпісы ў школе №2 у абедзенны перапынак?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства