viasna on patreon

У Бабруйску на сваім пікеце прысутнічаў Андрэй Дзмітрыеў Фота

2020 2020-05-29T16:20:34+0300 2020-05-29T16:47:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzmitryeu_babruisk-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пікеце па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Бабруйску 28 траўня прысутнічаў і адказваў на пытанні выбаршчыкаў лідэр “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Людзей было не вельмі шмат. 

Андрэй Дзмітрыеў на пікеце ў Бабруйску. Фота з сайта babruysk.by
Андрэй Дзмітрыеў на пікеце ў Бабруйску. Фота з сайта babruysk.by

Адзін з прысутных запытаўся, што Дзмітрыеў думае пра службу ў войску. Палітык сказаў, што скасоўваць армію ён не збіраецца: служба ў войску застанецца тэрміновай.  

“Да кантрактнай арміі нам яшчэ вельмі далёка. Але справа не ў тым, якая служба – тэрміновая ці кантрактная, а ў тым ЯКАЯ тэрміновая”, – падкрэсліў Андрэй Дзмітрыеў.

dzmitryeu_babruisk-1.jpg
Андрэй Дзмітрыеў на пікеце ў Бабруйску. Фота з сайта babruysk.by

Ён распавёў, што прама зараз яго сын служыць у войску. Андрэй Дзмітрыеў дадаў:

“Я думаю, гэта нармальна – каб мужчыны служылі ў арміі. Але зрабіць гэта трэба з мінімальнымі праблемамі для чалавека: месца працы павінна захоўвацца, службу – уключаць у пенсійны стаж, трэба дапамагаць маладым людзям пасля арміі ўбудоўвацца ў жыццё”.

Таксама, Андрэй Дзмітрыеў паабяцаў, што калі ён стане прэзідэнтам, то будзе гаварыць па-беларуску, паведамляе “Бабруйскі кур’ер”.

dzmitryeu_babruisk-2.jpg
Збор подпісаў за Андрэя Дзмітрыева на пікеце ў Бабруйску. Фота з сайта babruysk.by

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства