viasna on patreon

Сем патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнта адкрылі выбарчыя рахункі Дапоўнена

2020 2020-05-27T17:05:47+0300 2020-05-27T17:33:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belarusbank.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала абноўлены спіс выбарчых рахункаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Па стане на 27 траўня ў спісе шэсць рахункаў, піша "Радыё Свабода". Пазней пасля публікацыі з'явілася інфармацыя, што выбарчы рахунак таксама адкрыў Сяргей Чэрачань.

Таксама рахункі маюць:

  • Андрэй Дзмітрыеў;
  • Віктар Бабарыка;
  • Алесь Таболіч;
  • Ганна Канапацкая;
  • Святлана Ціханоўская;
  • Валер Цапкала.

Рахункаў яшчэ не маюць:

  • Юры Ганцэвіч;
  • Юрась Губарэвіч;
  • Вольга Кавалькова;
  • Мікалай Казлоў;
  • Наталля Кісель;
  • Аляксандр Лукашэнка;
  • Уладзімір Няпомняшчых.

Памер фонду абмежаваны 9 тысячамі базавых велічыняў — сёлета гэта 243 тысячы рублёў або каля 101 тысячы даляраў. Грошы ў фонд можа ўносіць любы грамадзянін Беларусі (да 20 базавых — 540 рублёў), прымаюцца грошы і ад юрыдычных асобаў (да 50 базавых — 1350 рублёў), і з кішэні самаго патэнцыйнага кандыдата.

На выбарах 2015 году ніхто з кандыдатаў не набраў максімальную суму фонду ў 1,62 млрд рублёў (недэнамінаваных — гэта як цяперашнія 162 тысячы). На рахунак Аляксандра Лукашэнкі налічылі 1 541 935 рублёў, на рахунак Сяргея Гайдукевіча — 42 млн, Мікалая Улаховіча — 33,3 млн, Таццяны Караткевіч — 25 млн.

Як расказвала «Эўрарадыё» старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, Лукашэнка тады выкарыстаў найбольш на выраб агітацыйнай прадукцыі — звыш 1,276 млрд. Яшчэ 15,355 млн пайшлі на публікацыі ў СМІ, 34 млн — на арэнду памяшканняў для штабу, 216 млн — на «іншыя выдаткі».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства