Новыя штрафы і "суткі". Вынікі судоў у Брэсце, Маладзечне, Віцебску і Гродне Дапоўнена

2020 2020-05-27T16:30:00+0300 2020-05-27T17:40:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smaliak_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце завяршыўся суд над праваабаронцам Раманам Кісляком, якога абвінавачвалі ва удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэсце “кармленне галубоў”). Суддзя суда Ленінскага раёна, вядомы вынясеннем палітычна матываваных рашэнняў, Аляксандр Семянчук пакараў Кісляка штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Нагадаем, што Рамана Кісляка затрымалі 10 траўня пасля чарговая шэсця супраць завода АКБ. Двое сутак не было дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца Раман. Яго маці нават напісала заяву ў пракуратуру аб знікненні сына. 12 траўня праваабаронцу прывезлі на суд, аднак працэс перанеслі, а Рамана ў будынку суда зноў затрымалі. Ён прабыў у ізалятары часовага ўтрымання да новага суда 14 траўня, які ізноў перанеслі. У той дзень праваабаронца выйшаў на волю. Пасяджэнне па яго адміністрацыйнай справе пераносілася яшчэ адзін раз праз хваробу Кісляка і працягнулася 26 траўня.

Як судзілі Рамана Кісляка? Рэпартаж з пасяджэння 26 траўня.

У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка. Суды прайшлі і ў Мінску з Лідай

Чарговае судовае паседжанне над праваабаронцам Раманам Кісляком распачалося ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста сёння, 26 траўня.

У той жа час у Маладзечне 7 сутак арышту атрымаў Андрэй Смаляк. Яго судзілі па двух адміністрацыйных пратаколах па арт. 23.34 КаАП: за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім і за акцыію па “кармленні галубоў”. Супраць яго сведчылі міліцыянты з мясцовага РАУС - Вайтко і Сінько. Суддзя - Вікторыя Паляшчук. Андрэй Смаляк атрымаў пастнову на рукі і паехаў да дому. Затрымаць яго могуць у любы момант.

Суд над Андрэем Смаляком
Суд над Андрэем Смаляком

Расклад судоў за мірныя акцыі і сустрэчы да 1 чэрвеня.

Палітычны пераслед у траўні: прамежкавыя вынікі і расклад новых судоў

У Беларусі ў перыяд з 6 траўня зафіксавана каля 150 выпадкаў адвольных затрыманняў па палітычных матывах. Пад пераслед трапілі людзі, якія прыходзілі на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у розных гарадах краіны, выходзілі на акцыі ў яго падтрымку пасля затрымання блогера, “кармілі галубоў” на плошчах сваіх гарадоў ці ўдзельнічалі ў іншых акцыях пратэсту. Пад пераслед трапілі таксама праваабаронцы і журналісты, якія назіралі ці асвятлялі акцыі.

У Віцебску ў судзе Першамайскага раёна асудзілі затрыманага напярэдадні Аляксея Саламаненку. Ён атрымаў 25 базавых велічынь штрафу (675 рублёў) за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. На мінулым тыдні Аляксея судзілі за акцыю "кармленне галубоў", і тады суддзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў. Той працэс адзначыўся канфліктам прысутных у залі з суддзёй, на якую выклікалі міліцыю.

Віцебская суддзя не змагла выдаліць з залы 15 чалавек на працэсе Аляксея Саламаненкі

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 22 траўня разглядаў справу актывіста «Краіны для жыцьця» Аляксея Саламаненкі, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «кармленьні галубоў». Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", суддзя Алена Цыганкова аштрафавала яго на 540 рублёў, але рашэнне прымала за закрытымі дзвярыма і без удзелу самога абвінавачанага.

У Гародні на 40 базавых велічынь (1080 рублёў) аштрафавалі актывіста Мікалая Саляніка. Па яго словах, з дому яго выманілі падманам - яго выклікалі прыехаць у Ленінскі РАУС, каб правесці дадатковае апытанне пра ранейшае адміністрацыйнае правапарушэнне. У РАУС у Саляніка забралі мабільны тэлефон і завялі ў актавую залу. Там неўзабаве з'явіўся суддзя суда Ленінскага раёну Дзмітрый Бубенчык. Ён і аштрафаваў Саляніка за сустрэчу 26 красавіка з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства