viasna on patreon

У Віцебску прайшлі першыя пікеты па збору подпісаў – за Ціханоўскую і Чэрачня Фота

2020 2020-05-26T15:13:00+0300 2020-05-26T16:09:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_zbor_podpisau4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе "Віцебская Вясна", 25 траўня ў Віцебску дзве ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцтва пачалі збіраць подпісы выбарцаў на пікетах, якія ладзілі на плошчы каля піраміды ТЦ «Марка-сіці». Подпісы можна было пакінуць за Сяргея Чэрачня («Чэ») і Святлану Ціханоўскую – жонку блогера «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага.

Зборшчыкі подпісаў за Сяргея Чэрачня працавалі ад 12.00 – пад трэкі Віктара Цоя. Каб завабіць мінакоў, раздавалі нумары «Белгазеты» з вялікім інтэрвію «Чэ». Наракалі, што многія віцябляне пакуль што ад іх адмахваюцца: «Але ж гэта толькі пачатак!»

Бліжэй да вечара на пляцоўцы з'явіліся і прыхільнікі «Страны для жизни» Святланы Ціханоўскай.

Доўгай чаргі, як на мінскай «Камароўцы», яны не ўтварылі, але да стала з чырвоным тапкам пастаянна падыходзілі людзі.

Подпісы збіралі тры сябры ініцыятыўнай групы. Адзін з іх – Руслан Ахрамчук, на пытанне, колькі спадзяюцца сабраць подпісаў у Віцебску, жартам (а можа, і не) адказвае: «320 тысяч!»

«Пачатак пакладзены, ужо някепска. Людзі адзін за адным падыходзяць і будуць падыходзіць больш, я ўпэўнены», – сказаў сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.

Руслан паведаміў таксама, што сам блогер Ціханоўскі ладзіць зараз тур па гарадах Беларусі і збіраецца бліжэйшым часам наведаць Віцебск. Але калі гэта адбудзецца дакладна – пакуль невядома.

Група «Страна для жизни», якая зьбірае подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую, плянуе працаваць у цэнтры гораду штодзень ад 17.00 да 20.00.

Ініцыятыўныя групы іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты (у тым ліку дзейнага прэзідэнта) сваёй актыўнасці ў Віцебску пакуль не праявілі. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства