viasna on patreon

Супадзенне? Не ўсе сябры ініцыятыўных груп атрымалі пасведчанні

2020 2020-05-24T21:37:26+0300 2020-05-24T21:43:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barbaryka_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч, які прысутнічаў на выдачы пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы былога банкіра і кіраўніка “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі, з'явілася інфармацыя, што некаторыя так і не атрымалі свае пасведчанні. Гэта значыць, што людзей, якія змогуць збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты, можа стаць на парадак менш.

barbaryka_89.jpg
Віктар Барбарыка на сустрэчы з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы

"Гаворка можа ісці пра 300 чалавек. Пакуль няма дакладнай інфармацыі ў чым прычына – у тэхнічных памылках пры падачы інфармацыі ў Цэнтрвыбаркам ці ЦВК, сапраўды, безпадстаўна не выдала пэўнай колькасці пасведчанняў сябрам ініцыятыўнай групы", – распавядае Алег Пашкевіч.

Цікава, што раней у тэлеграм-канале "Краіна для жыцця" з'явілася інфармацыя пра падобную праблему з пасведчаннямі сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства