У Віцебску затрымалі актывіста Аляксея Прохарава – ён у ІЧУ да панядзелка

2020 2020-05-22T18:12:24+0300 2020-05-22T18:12:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/proharau_vicebsk_l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Прохараў на судзе. Фота: "Віцебская Вясна"

Аляксей Прохараў на судзе. Фота: "Віцебская Вясна"

Віцебскага актывіста Аляксея Прохарава запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну Віцебску для дачы тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня. Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", з міліцыі яго не выпусцілі – затрымалі і адразу адвезлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

«На мяне склалі пратакол паводле артыкулу 23.34, адразу затрымалі і вязуць у ІЧУ. Сказалі, што суд у панядзелак, але калі дакладна – я ня ведаю», – паспеў паведаміць па тэлефоне Аляксей Прохараў.

Такім чынам, у ізалятары часовага ўтрымання Прохараў правядзе ўсе выходныя. Найверагодней, што суд, які ў такіх выпадках праходзіць у анлайн-рэжыме, пакарае яго ў панядзелак (25 траўня) дадатковымі «суткамі».

Ён таксама сказаў, што ў міліцыю пайшоў «з рэчамі», бо падазраваў, што яго затрымаюць.

Раней Аляксея Прохарава ўжо каралі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (за ўдзел у пікетаваннях у падтрымку незалежнасці краіны), але толькі штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства