viasna on patreon

Уладзімір Лабковіч: Дыскрымінацыйны падыход ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп бачны і без акуляраў

2020 2020-05-19T22:13:00+0300 2020-05-19T19:12:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvakaa-20202.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.

Галоўны аргумент, які пры гэтым прыводзілі сябры ЦВК,  наяўнасць у групе аднаго альбо некалькі грамадзян, якія нібыта ня ведалі, што яны з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы. Апроч гэтага, негатыўную рэакцыю чыноўнікаў выклікала тое, што многія грамадзяне ставілі подпісы паралельна ў некалькіх спісах такіх груп. Менавіта гэта і паслужыла прычынай для адмовы абсалютнай большасці ініцыятыўных груп.

Што ж адбываецца на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты?

З гэтам пытаннем мы звярнуліся да каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча.

Праваабаронца

“Безумоўна, прадстаўнікі нашай кампаніі неўзабаве дадуць ацэнку рэгістрацыі ініцыятыўных груп пасля завяршэння этапу іх фарміравання. Аднак ужо зараз, ад свайго імя, хацеў бы адзначыць, што ЦВК на гэтых пасяджэннях выкарыстала дыскрымінацыйны падыход пры рэгістрацыі многіх ініцыятыўных груп. І гэта бачна нават без акуляраў.

Упэўнены, тое, што ім адмовілі па прычыне, што быццам бы пры абзвоне па спісах груп некаторыя паведамлялі, што яны не давалі згоду на ўваходжанне ў групу, не можа быць падставай для адмове ўсей групе.

Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што прэтэндэнт у кандыдаты пры рэгістрацыі сваёй групы павінен дасягнуць узросту 35 год, быць народжаным у Беларусі і падаць спіс для рэгістрацыі ў якім не не меней за 100 чалавек. І калі ў такой групе ёсць некалькі прозвішчаў, уключаных без іх згоды, і пры гэтым у групе ўсё адно застаецца 100 чалавек, яна мусіць быць зарэгістравана".

У ЦВК пагалоўна "парэзалі" кандыдатаў пратэсту

Такім чынам, па стане на 19 траўня ЦВК зарэгістравала 5 ініцыятыўных груп, адмовіла ў рэгістрацыі – 32. 20 траўня адбудзецца чарговае пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разгледжаныя апошнія прэтэндэнты на кандыдацтва.

Уладзімір Лабковіч адзначае, што менавіта ЦВК павінна стварыць усе ўмовы для рэалізацыі выбарчых правоў для іншых сябраў групы і самаго претэндэнта ў кандыдаты.

“Таксама відавочна быў бачны выбарачны падыход, калі, скажам, група прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнкі – а гэта па інфармацыі ЦВК 11 тысяч чалавек – была зарэгістраваная на наступны пасля падачы дакументаў дзень, і мы нічога ня ведаем аб тым, ці праходзіла ўвогуле праверка, а іншыя претэндэнты падвяргаюцца, як выказалася Ярмошына "титанической работе", каб не дапусціць іх рэгістрацыю. Відавочна, што тут парушаны іншы прынцып выбраў - роўнасці ўсіх удзельнікаў выбараў.

Адзначу асобна, што адмоўленым у рэгістрацыі ініцыятыўным групам не даюць азнаеміцца з матэрыяламі справы, і пры гэтам кажуць, што пастанова з’явіцца праз два дні, фактычна пазбаўляе іх паўнавартаснага абскарджання ў судзе, прадстаўлення пры гэтым доказаў, выкліку сведак. Можна казаць пра перашкоды у абароне свайго права у справядлівым судзе".

Асобна Уладзімір Лабковіч спыніўся на сітуацыі з вядомым блогерам Сяргеем Ціханоўскім, ініцыятыўную групу якога 15 траўня не зарэгістраваў ЦВК па прычыне адсутнасці подпісу пад заявай. Хаця, як вядома, сам Ціханоўскі ў гэты час адбываў адміністрацыйны арышт.

“Тое, што тычыцца адмовы ў рэгістрацыі групы Сяргея Ціханоўскага –  гэта падобна на спецаперацыю, каб не дапусціць рэгістрацыі групы актыўнага блогера. Чалавека затрымалі, стварылі ўмовы калі ён не мог падпісаць дакуманты аб вылучэнні, не дапусцілі да яго адваката, а потым адмовілі з-за адсутнасці подпісу на заяве аб згодзе вылучацца. Фактычна былі незакона створаныя такія ўмовы, каб чалавек не змог учыніць нават простае юрыдычнае дзеянне - подпіс дакумента”.

Асобна пра кандыдатуру Мікалая Статкевіча. Ягоная група таксама была незарэгістраваная на пасяджэнні ЦВК па прычыне напагашанай судзімасці.

"Тут варта нагадаць, што і  ЕС, і міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі ўвесь час заклікалі да рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку і зняцця з іх ранейшых судзімасцяў, а таксама да аднаўлення іх палітычных правоў", - сказаў Уладзімір Лабковіч.

 

Нагадаем, усяго для рэгістрацыі ініцыятыўных груп на выбарах прэзідэнта Беларусі былі пададзеныя 55 пакетаў дакументаў. Сёння вядома, што ЦВК зарэгістравала толькі 5 з іх. Астатнія кандыдатуры будуць разгледжаныя на наступным пасяджэнні, якое адбудзецца 20 траўня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства