viasna on patreon

Назіральнік Леанід Свецік не змог патрапіць на паседжанні па фарміраванні ТВК

2020 2020-05-19T17:58:40+0300 2020-05-19T18:02:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik-leanid-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік. Фота: budzma.by

Леанід Свецік. Фота: budzma.by

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік яшчэ 14 траўня накіраваў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Віцебскі гарвыканкам з просьбай паведаміць дзень, час і месца сумеснага паседжання выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў для фарміравання адпаведна абласной і раённых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта.

Аднак і аблвыканкам, і гарвыканкам зрабілі ўсё магчымае, каб назіральнік не змог патрапіць на паседжанне.

Так, Віцебскі аблвыканкам адказаў Леаніду Свеціку, што ў адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса на паседжанні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, грамадзянаў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісій. А запатрабаваная праваабаронцам інфармацыя пра дату і месца паседжання размешчаная на сайце выканкама ў раздзеле навінаў і ў банэры “Выбары 2020”.

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт даслаў адказ назіральніку 19 траўня ў 14.15. У ім намеснік старшыні Віктар Глушын адзначыў, што на галоўнай старонцы афіцыйнага сайту гарвыканкама размешчаная інфармацыя аб тым, што паседжанне па фарміраванні ў Віцебску раённых камісій адбудзецца 19 траўня ў 10.00 ў будынку гарвыканкама.

Леанід Свецік адзначыў, што старшыня гарвыканкама Вадзім Заранкін не дазволіў яму знаходзіцца на паседжанні па фармаванні выбарчых камісій па прычыне таго, што назіральнік не належыў да арганізацыі ці групы грамадзянаў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікаў у камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства