ПАРЭ РЭАГУЕ НА СЫТУАЦЫЮ СА ЗЬНІКЛЫМІ Ў БЕЛАРУСІ

2004 2004-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт у юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы прыняў праект рэзалюцыі, што да зьнікненьня вядомых у Беларусі людзей. Гэты дакумэнт стаўся самым жорсткім з усіх, што раней прымалі міжнародныя арганізацыі адносна сытуацыі ў краіне. Дакладчык, дэпутат ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс заявіў, што аб'ектыўнае расьсьледаваньне справаў зьніклых магчымае толькі пасьля адстаўкі гэнэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана.
Генадзь Кесьнер
На паседжаньні Камітэту ў юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ухвалены праэкт рэкамэндацыяў, які быў падрыхтаваны дэпутатам Асамблеі спадаром Пургурыдэсам. Як лічыць кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, гэта самы жорсткі дакумэнт, кольвечы прыняты міжнароднымі структурамі адносна Беларусі.
А. Л.: - Гэта надзвычай жорсткі дакумэнт. У гісторыі арганізацыяў, якія прымалі праекты рэзалюцыяў па сытуацыі ў Беларусі, такога дакумэнту яшчэ не было. Самі фармулёўкі надзвычай жорсткія. Тое, пра што казаў Пургурыдэс, у значнай ступені ўвайшло ў сам праект рэзалюцыі й рэкамэндацыяў. Праэкт рэзалюцыі быў прыняты практычна адзінагалосна. Гэта значыць, што ў пытаньні зьніклых людзей у Беларусі ў Страсбургу існуюць абсалютна аднолькавыя падыходы й ацэнкі. Што будзе адбывацца пасьля гэтага? Праект быў ухвалены адным зь вядучых камітэтаў, і на наступнай сэсіі ў красавіку ён будзе вынесены на пленарнае паседжаньне. Гэта азначае, што гэта будзе дакумэнт не структурнай адзінкі Асамблеі, але ўсяе Асамблеі. Гэта надзвычай істотна, што нават пасьля чатырох год, як зьніклі Ганчар, Завадзкі, Захаранка й Красоўскі, гэтае пытаньне застаецца актуальным, хаця ўлада рабіла ўсё, каб яго адсунуць, забыць. І гэтае пытаньне будзе актуальным і празь пяць гадоў, і празь дзесяць, пакуль ня будзе знойдзены той, хто арганізаваў гэтыя злачынствы. Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук сустрэўся з дэпутатам Пургурыдэсам. Ён ад імя кааліцыі “5+”, суб’екты якой заўсёды надавалі вялікую ўвагу гэтай праблеме, падзякаваў за тую працу, якая была зробленая. У часе сустрэчаў са спадарамі Дэвісам, Ван Дэр Ліндэнам, - гэта кіраўнікі дзьвюх самых буйных фракцыяў, - гэтае пытаньне таксама закраналася. Таму я лічу, што гэты дзень вельмі істотны з палітычнага й маральнага пункту гледжаньня.
Дакладчык камітэту ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс зьвярнуўся да Рады Эўропы з заклікам дабіцца ад беларускіх уладаў незалежнага расьсьледаваньня зьнікненьня ў Беларусі былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара, прадпрымальніка Анатоля Красоўскага й апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. У праекце рэзалюцыі ўтрымліваюцца рэкамэндацыі Радзе міністраў Рады Эўропы ў сувязі са справай зьніклых ўвесьці санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international