viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-05-12T13:00:00+0300 2020-05-21T18:47:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Новы махавік рэпрэсій ды судовых канвеераў распачаўся па ўсёй краіне: затрымліваюць і судзяць за сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, за акцыі “кармлення галубоў” ды іх асвятленне. Пераследуюць і актывістаў, і журналістаў, і праваабаронцаў. У асноўным караюць суткамі. Сярод пакараных — і шмат простых грамадзян з рэгіёнаў, якія дагэтуль не займаліся палітычным актывізмам. 

Асоба: Пад’ехаў сіні бусік падчас дарогі ў краму, адвезлі ў РУУС, дзе пратрымалі ад шасці да дзевяці гадзін, дапытвалі і ціснулі — актывісты Міхась Варанцоў і Вераніка Яновіч распавядуць пра тое, як іх затрымлівалі. Прычына:  яны з’яўляюцца актывістамі “Моладзевага блоку”, які зладзіў яскравую акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі параду.

Каментар: Амаль 25 год  у Мазыры дзейнічае Цэнтр “Радуга”, які накіраваны на медыцынскую рэабілітацыю дзяцей і маладых людзей з цяжкімі формамі інваліднасці. Але мясцовыя ўлады заявілі, што зачыняюць яго, а задавальняючых альтэрнатыўных варыянтаў не прапанавалі. Да пратэстуючых бацькоў паспеў з’ездзіць блогер Сяргей Ціханоўскі (да свайго затрымання), але зладзіць стрым перашкодзіў адключаны чамусьці па ўсім раёне інтэрнэт. Усю гэтую сітуацыю пракаментуе праваабаронца Мазырскай філіі “Вясны” Уладзімір Целяпун.

Час выбараў: Нарэшце прызначаны дзень прэзідэнцкіх выбараў — 9 жніўня. Чаму  менавіта гэтая дата, калі апошнім дазволеным па законе днём з'яўляецца 30 жніўня? Тлумачэнні Лідзіі Ярмошынай не падаюцца слушнымі для Уладзіміра Лабковіча, каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Ці прыслухалася хоць у чымсці ЦВК да прапановаў праваабаронцаў і як могуць быць праведзены выбары ва ўмовах пандэміі?

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Ілюжан. 

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-05-12_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства