viasna on patreon

Далучайцеся да майстэрні паштовак і выказвайце сваю салідарнасць затрыманым!

2020 2020-05-11T10:35:59+0300 2020-05-11T11:02:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maisternia_pashtovak.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці.

З кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.

"Мы лічым важным выказаць салідарнасць усім, хто зараз апынуўся ў няволі праз рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў", - адзначаюць арганізатаркі мерапрыемства.

Пра тое, чаму важна выказваць салідарнасць (асабліва зараз), каму і куды дасылаць паштоўкі, што ў іх пісаць і як зрабіць іх дома самастойна можна будзе паразважаць 11 траўня ў 19:00 у Zoom.

  • Калі ў вас ужо ёсць гатовыя паштоўкі - бярыце на сустрэчу, дапаможам падпісаць і пагутарым.
  • Калі ў вас няма паштовак, але ёсць жаданне зрабіць іх - бярыце на сустрэчу плотную паперу і ўсю падручную канцэлярку, якая ёсць, зробім разам хэнд-мэйд.

Мадэратарка сустрэчы - Дар'я Рублеўская, асістэнтка адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай школы і кам'юніці-каардынатарка ЗБС.

Мастачка сустрэчы - Лізавета Даўгулевіч, прыхільніца ЗБС і ўдзельніца Акадэміі студэнцкага лідарства ХІІ набору.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: https://bit.ly/2WEwcfD.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства