СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ: ПАДАЗРЭНЬНІ НА АДРАC БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ ПАВЯЛІЧВАЮЦЦА

2004 2004-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяперашні кіраўнік працоўнай групы Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па расьсьледваньні палітычных зьнікненьняў у Беларусі Сяргей Кавалёў упершыню наведаў Менск. У часе міжнароднага Форуму праваабаронцаў, які днямі адбыўся непадалёк беларускае сталіцы, спадар Кавалёў заявіў, што падазрэньні на адрас афіцыйных беларускіх уладаў у спрычыненьні да зьнішчэньня палітычных апанэнтаў апошнім часам толькі ўзрасьлі.
Генадзь Кесьнер
Сяргей Кавалёў на сустрэчы з журналістамі быў вельмі шчыры. Што да ягоных перакананьняў адносна прычынаў і вінаватых у зьнікненьнях беларускіх апазыцыйных палітыкаў, то сумневаў у расейскага праваабаронцы на гэты конт няма.
С. К.: - Ці забіў Ганчара, Захаранку й Красоўскага сам Лукашэнка ці не сам, ня важна, але карысьць з гэтага была Лукашэнку. Гэткія падазрэньні ня проста натуральныя. Цывілізаванае грамадзтва абавязанае мець такія падазрэньні. Бо калі яно ня будзе мець гэткія падазрэньні, то й ня будзе мець свайго права й абавязку кантраляваць уладу. На тое й існуе прадстаўнічая дэмакратыя, каб грамадзтва магло кантраляваць уладу. Улада мае толькі адзін спосаб адмыцца ад такіх падазрэньняў: гэта поўная празрыстасьць расьсьледаваньня. Маўляў, вы нас падазраеце ў тым і тым, дык вось вам дакумэнты. Вось вам нашыя стараньні знайсьць выкрадальнікаў і забойцаў. Альбо арганізатараў выбухаў, як то ў Расеі. Маўляў, вось што мы прарабілі, вось якіх нашых чыноўнікаў мы дапыталі, вось іх паказаньні. Да прыкладу, маўляў, спадар Лапацік у сваім “памылковым” рапарце зьвінавачвае спадара Шэймана, дык вось вам допыт Шэймана. І тут Шэйман – не генэральны пракурор, але сьведка па справе, нават падазраваны па справе. Як ён можа быць генэральным пракурорам, калі ён расьсьледуе злачынства, у якім яго падазраюць? Вось вам і ход улады, гэтыя кадравыя перастаноўкі. Скуль яны ўзяліся? Дзе зараз Бажэлка, дзе Мацкевіч? Дзе тлумачэньні гэтых кадравых перамяшчэньняў? Калі ўлада хавае канцы ў ваду, значыцца, ёсьць што хаваць. Гэтая лёгіка павінная прысутнічаць у працы любога сьледства, любога падкамітэта, якія гэтай праблемай займаюцца.
Сяргей Кавалёў хутка складае свае паўнамоцтвы кіраўніка працоўнае групы Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, бо не абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. Пакуль невядома, хто прыйдзе яму на зьмену й ці будзе працягвацца незалежнае расьсьледаваньне зьнікненьняў беларускіх апазыцыянэраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international