viasna on patreon

Блогера Ціханоўскага адправілі адбываць суткі за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту

2020 2020-05-07T17:02:05+0300 2020-05-07T17:23:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/b9c0652c-f517-4e68-a715-15b3fb30c00a_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава 7 траўня заявіла, што блогера Сяргея Ціханоўскага 6 траўня затрымалі паводле судовай пастановы аб адміністрацыйным арышце, піша БелТА. 

Аўтар Youtube-канала «Страна для жизни». Фота:

Паводле Чамаданавай, Ціханоўскага затрымалі ў Магілёве супрацоўнікі міліцыі пры ўдзеле АМАПу паводле пастановы суду Савецкага раёну Гомеля аб адміністрацыйным арышце.

Па дадзеных Праваабарончага цэнтра "Вясна", Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 15 сутак яшчэ 10 студзеня 2020 года. Блогера асудзілі тады паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за ўдзел і асвятленне мінскай акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня. Але адбываць гэты 15-суткавы арышт тады яго не адправілі, а адпусцілі на волю пасля 15-суткавага арышту, які яму прысудзілі раней. Праваабаронцы "Вясны" меркавалі, што блогера Ціханоўскага адпусцілі, каб арыштаваць ў больш зручны момант. Пастанова аб арышце блогера ў законную сілу ўступіла 15 студзеня. Па законе ва ўладаў быў год, каб накіраваць Сяргея Ціханоўскага адбываць арышт. 

Цяпер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў гомельскім ІЧУ. Лісты і паштоўкі падтрымкі блогеру можна адпраўляць па адрасе: вуліца Міжгародняя, 26, (ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама), Гомель, 246012.

Нагадаем, шостага траўня пад Магілёвам быў затрыманы папулярны youtube-блогер Сяргей Ціханоўскі. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Затым яго адвезлі ў Гомель, дзе ён зараз і знаходзіцца. Таксама ў гэты дзень быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Ён знаходзіцца ў ізалятары ў Брэсце.За што менавіта затрыманы Пятрухіна, ці складзены на яго пратакол – дагэтуль невядома.Дагэтуль невядома месцазнаходжанне блогера Уладзіміра Няронскага.

Падрабязна пра пераслед блогераў можна пачытаць тут:

Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін

Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.

У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага

Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.




Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства