viasna on patreon

Чарговы штраф за супрацу з «Белсатам»

2020 2020-05-07T15:43:23+0300 2020-05-07T15:49:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/michas-arszynski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аператара-фрылансера з Магілёва Міхаіла Аршынскага 7 траўня судзілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за чарговы сюжэт на тэлеканале «Белсат». Пра гэта паведамляе belsat.eu.

Журналіст даведаўся пра суд, калі ўжо атрымаў рашэнне суда Гарэцкага раёна. Яго завочна аштрафавалі на 22 базавыя велічыні (594 рублі) за сюжэт пра дарогі ў вёсцы Стан Горацкага раёну. Ён не згодны з пакараннем і будзе абскарджваць гэтае рашэнне суда ў Магілёўскім абласным судзе.

Таксама 7 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва Міхаіл Аршынскі абскарджваў рашэнне суда, якім яго аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (540 рублёў) за сюжэт аб пратэсце супраць павышэння коштаў на паліва. Скаргу журналіста разглядаў суддзя Рыгор Качалаў. Ён пакінуў яе без задавальнення.

«Суд цягнуўся каля 30 хвілінаў. Я зачытаў свой выступ, і суддзя літаральна адразу вынес вырак. Нават не сыходзіў у дарадчы пакой. Мы былі ў шоку – такога ніколі не было», – кажа Міхаіл.

Аператар будзе абскарджваць усе рашэнні судоў, якім яго прызналі вінаватым па артыкуле 22.9 КаАП. Таксама разам з праваабаронцамі Міхаіл Аршынскі рыхтуе паведамленне ў Камітэт ААН па правах чалавека па суду за сюжэт аб павышэнні коштаў на паліва. 

Як паведамляе belsat.eu, агульная сума штрафаў журналістаў «Белсату» склала ўжо больш за $96 тысяч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства