“Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі

2020 2020-05-07T11:39:13+0300 2020-05-07T12:40:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zvestki-covid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не так даўно міністр унутраных спраў Юры Караеў заявіў журналістам у парламенце, што толькі ў двух асужданых выяўлены каранавірус – у тых, хто адбывае пакаранне ва ўстановах адкрытага тыпу і ходзіць на працу ў грамадзянскую ўстанову.

Аднак праваабаронцы па-ранейшаму занепакоеныя становішчам людзей у месцах няволі ў сітуацыі развіцця пандэміі COVID19: інфармацыя адтуль фактычна недаступная для грамадскасці. Што там адбываецца і якія меры прымаюцца?

Зноў жа Юры Караеў распавёў, што ў калоніях зараз у тры змены шыюць ахоўныя касцюмы. У першыя дні гэта было 3,5 тысячы штук у дзень, цяпер – па 16 тысяч штук. Гэта кажа пра тое, што для зняволеных колькасць працы толькі павялічылася.

ПЦ “Вясна” працягвае збіраць звесткі: калі вам вядома пра сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса ў месцах няволі ці пра тое, якія меры прымаюцца або не прымаюцца, каб захаваць здароўе зняволеным, паведамляйце нам на скрыню: viasna@spring96.org

Нас цікавяць інфармацыя з любых месцаў несвабоды - «хіміі», калоній, турмаў, СІЗА і ЛПП. Людзі, што там знаходзяцца, амаль безабаронныя, разам мы можам узняць праблему і пастарацца ім дапамагчы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства