viasna on patreon

У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага Дапоўнена

2020 2020-05-06T22:29:09+0300 2020-05-07T01:19:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mile_zatrymanne.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кадр з відэа затрымання https://t.me/belamova/4989

Кадр з відэа затрымання https://t.me/belamova/4989

Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.

Тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозга" апублікаваў відэа затрымання.

Пазней жонка аднаго з затрыманых, Міраслава Мацкевіча, паведаміла, што 14 затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Яшчэ пяць - у РУУС Першамайскага раёна. Жанчына таксама была на стаянцы і бачыла, як падчас затрымання яе мужа білі. Па інфармацыі ад яе мужа, білі і астатніх затрыманых, каго везлі ў Цэнтральны РУУС. 

Затрыманнем кіраваў палкоўнік міліцыі. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ці 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Іх пакідаюць на ноч у ізалятары, як мяркуецца, да суда.

Спіс затрыманых каля гандлёвага цэнтру MILE:

РУУС Цэнтральнага раёна:

  • Мацкевіч Міраслаў
  • Ахрэмчук А. С.
  • Калінін Е. Г.
  • Калінін Д. Г.
  • Жураў С. А.
  • Старыкаў А. П.
  • Снегіроў Б. Е.
  • Сіняўскі Д. А.
  • Грабянчук В. М.
  • Урублеўскі В. Г. 
  • І яшчэ чатыры чалавекі.

РУУС Першамайскага раёна:

  • Добрук Яўген
  • Дзмірый 
  • і яшчэ тры чалавекі

Дапоўнена. Прыкладна ў 23.30 усіх затрыманых раптоўна вызвалілі. На кожнага склалі па два пратаколы па арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.

Шостага траўня пад Магілёвам быў затрыманы папулярны youtube-блогер Сяргей Ціханоўскі. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Затым, як мяркуецца, яго адвезлі ў Гомель, дзе ён зараз і знаходзіцца. Дакладная прычына затрымання невядома. Таксама ў гэты дзень быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Па апошняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў ізалятары ў Брэсце. Дагэтуль невядома месцазнаходжанне блогера Уладзіміра Няронскага.

Падрабязна пра пераслед блогераў можна пачытаць тут:

Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін

Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства