Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ

2020 2020-05-01T13:21:05+0300 2020-05-01T13:21:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pawlinkovich_stanislav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель і Станіслаў Паўлінковіч

Праваабаронца Барыс Бухель і Станіслаў Паўлінковіч

Як паведмамляецца на сайце mspring.online, Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня. Тады Станіслава Паўлінковіча нават не папярэдзілі пра судовы працэс у дачыненні да яго.

Суд Савецкага раёна Мінска яшчэ 26 снежня аштрафаваў Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у анты-інтэграцыйных мітынгах у сталіцы 7 і 8 снежня. Штраф склаў 637 рублёў.

Магілёўскага актывіста пакаралі штрафам за акцыі двухмесяцовай даўніны

Суд Ленінскага раёна Магілёва 20 лютага аштрафаваў мясцовага актывіста Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй 20 і 21 снежня 2019 году.

Праўда, самога актывіста на суд не паклікалі. Па запэўненні Паўлінковіча, «позваў на пасяджэнне яму не дасылалі, яму ніхто не тэлефанаваў, не пісаў і нават не спрабаваў звязацца». Пра штраф Станіслаў даведаўся толькі калі на яго завялі новую адміністрацыйную справу ў Магілёве.

Паўлінковіч вырашыў абскардзіць неправамерную снежаньскую пастанову пра штраф і звярнуўся ў Мінскі гарадскі суд.

21 красавіка суддзя Яўген Хаткевіч адмяніў пастанову суда Савецкага раёна Мінска. У сваім рашэнні Хаткевіч заявіў, што Паўлінковіч не быў апавешчаны належным чынам аб снежаньскім працэсе.

«Выкладзенае пацягнула істотнае парушэнне працэсуальнага закона», – адзначыў суддзя.

Ён адмяніў рашэнне аб штрафе ў 637 рублёў і накіраваў матэрыялы справы на новы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства