У Крычаве ўлады адмаўляюцца рэгістраваць БАЖ.

2004 2004-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крычаўскі райвыканкам адмовіў Беларускай асацыяцыі журналістаў у пастаноўцы на ўлік мясцовай суполкі.

Падставай для гэтага, як сьцвярджаюць службоўцы, зьяўляецца адсутнасьць сярод пададзеных дакумэнтаў пратакола паседжаньня Рады арганізацыі. Аднак самі крычаўскія БАЖаўцы з гэтым ня згодныя.

“Усе дакумэнты былі складзеныя згодна зь дзейным заканадаўствам. Рэгістрацыйны пакет быў падрыхтаваны ў адпаведнасьці з усімі патрабаваньнямі”, – кажуць сябры арганізацыі.

Супрацьстаяньне мясцовай “вэртыкалі” і журналістаў цягнецца з моманту спробы БАЖаўцамі зарэгістраваць у Крычаве незалежнае выданьне “Ўласны камэнтар”. Па словах журналістаў, чыноўнікі ўсяляк марудзілі справу, шукаючы фармальныя прычыны.

Канфлікт разьвязала нечаканае рашэньне Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду, які забавязаваў райвыканкам выканаць закон. Некаторыя лічаць, што на гэтым змаганьне для журналістаў ня скончылася - адмова ў рэгістрацыі суполкі БАЖу толькі гэта пацьвярджае.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international