viasna on patreon

"Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

2020 2020-04-24T10:44:54+0300 2020-04-24T11:28:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_zavod_akb_aprel_2020_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў на акцыі 12 красавіка. Фота Tut.by

Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў на акцыі 12 красавіка. Фота Tut.by

Ва ўмовах абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміі, на ўладах Беларусі ляжыць абавязак – неадкладна распачаць меры па папярэджанні распаўсюджвання віруса сярод катэгорый людзей, найбольш схільных да небяспецы заражэння: з нізкім прыбыткам, бяздомных, залежных ад алкаголю, а таксама зняволеных.

Звесткі аб распаўсюдзе рэспіраторных захворванняў, а таксама віруса COVID-19 сярод людзей, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, сведчаць аб тым,што прафілактычных захадаў, што прымаюцца ўладамі, відавочна недастаткова. Большая частка ад усёй колькасці арыштаваных (больш за 70 000 чалавек у год) адносяцца да ўразлівых груп насельніцтва. Улічваючы працяглы інкубацыйны перыяд віруса COVID-19, а таксама адсутнасць надзейных спосабаў яго дыягностыкі ў тых, хто паступае ў месцы ізаляцыі правапарушальнікаў, мы ўпэўненыя ў тым, што гэтыя месцы стануць агменямі распаўсюджвання віруса. Адначасова пад пагрозай заражэння аказваюцца супрацоўнікі ізалятараў і члены іх сем'яў, а таксама члены сем'яў людзей, якія адбылі тэрмін арышту.

Самі па сабе адміністрацыйныя правапарушэнні і асобы, якія іх здзейснілі, па вызначэнні не нясуць грамадскай небяспекі. Санкцыі ўсіх артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ўтрымліваюць альтэрнатывы адміністрацыйнаму арышту.

Такім чынам, адміністрацыйны арышт ва ўмовах пандэміі парушае канстытуцыйнае права на жыццё і ахову здароўя, а таксама прынцыпы адміністрацыйнай адказнасці: адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай; адміністрацыйнае спагнанне не мае на сваёй мэце прычыненне фізічных пакут фізічнай асобе, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту.

Адначасова мы нагадваем пра недапушчальнасць выкарыстоўваць адміністрацыйныя спагнанні ў мэтах абмежавання правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку – свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў. Мы заклікаем вызваліць ад адміністрацыйнага арышту актывістаў экалагічнага пратэсту ў Берасці – Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства