viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-04-21T11:40:15+0300 2020-04-22T10:26:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Вядомых брэсцкіх актывістаў, якія выступаюць супраць завода АКБ (Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка), перад чарговай нядзеляй кармлення галубоў затрымалі, а потым судзілі. А ў Баранавічах нарэшце пасля месяца падрыхтоўкі асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка.

Падзея: Праваабарончая супольнасць прызнала Піліпа Шаўрова палітычным зняволеным. Ён вядомы больш за ўсё тым, што пафарбаваў у чырвоны колер рукі помніку Аляксандру Пушкіну. Чаму выстаўленае яму абвінавачанне не можа лічыцца хуліганствам—у аналізе праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча.

Каментар: Пасля чарговага стрыма міністр аховы здароўя Ўладзімір Каранік заявіў, што статыстыка захварэўшых на каронавірус не будзе давацца па кожнаму рэгіёну краіны, бо гэта  можа выклікаць у некаторых грамадзян “нездаровы інтарэс” прыехаць ва ўказаныя населеныя пункты, каб “умяшацца ў асабістае жыццё пацыентаў”. На што праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў заяву у Генеральную пракуратуру РБ. Што ў лагічным ланцужку Караніка не так?

Асоба: Марыя Аліева — яскравая прадстаўніца жаночага руху 90-х гадоў. Яна  вяла мітынг  за кусок каўбасы ды ўзначальвала шэсце пустых каструль. І нават дайшла да Адміністрацыі прэзідэнта, праўда сам прэзідэнт быў у Раўбічах. Яна выіграла суд у Шклове, сядзела на сутках, а таксама дамагала жанчынам — Марыя на працягу васьмі гадоў была лідаркай Беларускай арганізацыі працуючых жанчын.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні BosaeSonca.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-04-21_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства