Камітэт па абароне журналістаў заклікае падпісаць петыцыю, каб вызваліць усіх зняволеных журналістаў

2020 2020-04-20T17:56:02+0300 2020-04-20T17:56:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svobodu_zhurnalistam_covid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У разгар пандэміі COVID-19 Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) заклікае ўсе ўрады вызваліць усіх журналістаў з турмаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

"Ад імя больш за 250 журналістаў за кратамі мы заклікаем улады неадкладна і безумоўна вызваліць гэтых палітычных зняволеных".

Паводле звестак CPJ, цяпер у свеце 250 журналістаў знаходзяцца ў зняволенні.

Для журналістаў, зняволеных у турмах у краінах, закранутых вірусам, свабода стала пытаннем жыцця і смерці. Зняволеныя журналісты не маюць магчымасці кантраляваць сітуацыю вакол іх, не могуць ізалявацца, і ім часта адмаўляюць у неабходнай медыцынскай дапамозе.

Паводле заявы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя "людзі, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі - роўна як і людзі, якія жывуць або працуюць у закрытым асяроддзі, у непасрэднай блізкасці адзін да аднаго, больш уразлівыя перад COVID-19, чым насельніцтва ў цэлым".

Глабальныя арганізацыі па свабодзе прэсы і правоў чалавека заклікаюць сусветных лідэраў неадкладна вызваліць усіх зняволеных журналістаў.

Дадайце свой голас і падпішыце петыцыю сёння!

#FreeThePress

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства