Камітэт ААН разгледзіць скаргу беларускага музыкі

2020 2020-04-20T12:23:13+0300 2020-04-20T12:23:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koncert_12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне вакаліста мінскай музычнай групы аб умяшальніцтве беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання. Камітэт адправіў 16 красавіка паведамленне для каментароў беларускім уладам. У сувязі з пандэміяй ім прадастаўлены не шасцімесячны тэрмін, як звычайна, а восем месяцаў для прадстаўлення сваёй пазіцыі па паведамленні музыканта.

koncert_12.jpg
Ілюстрацыйнае фота з канцэрту "Рок за жыццё-2019". Фота: spring96.org

Нагадаем, музыка Дзмітрый чатыры гады з'яўляўся вакалістам мінскай музычнай групы, якая рэгулярна выступала ў розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Гэтай групай зацікавіўся ГУБАЗіК МУС. Прычынамі такой павышанай цікавасці сталі пяць песень гэтай групы, якія, на думку ўладаў, нібыта ўтрымлівалі заклікі да звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам. У адносінах да вакаліста гэтай музычнай групы супрацоўнікі ГУБАЗіК выпрабавалі шэраг метадаў ціску на чалавека: вярбоўка, пагроза ЛПП і пазбаўленнем волі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса. У выніку Дзмітрыю вынеслі афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, якія могуць ўгледжваць прыкметы экстрэмізму". У афіцыйным папярэджанні ГУБАЗіКа і іншых дакументах не было адзначана, якія менавіта фразы ў тэксце песен расцэньваюцца імі як праява экстрэмізму.

У індывідуальным звароце музыка просіць Камітэт ААН не толькі прызнаць факт парушэння дзяржавай яго правоў, абавязаць Беларусь прадаставіць яму эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы выплату належнай кампенсацыі, але і рэкамендаваць дзяржаве перагледзець антыэкстрэмісцкае заканадаўства, каб не надзяляць законам шырокімі паўнамоцтвамі дзяржаўныя органы.

Падрабязней пра гэтую справу тут:

Музыка паскардзіўся на беларускія ўлады ў ААН

Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання.

Юрыст "Вясны" Аляксей Лойка адзначае, што індывідуальнае паведамленне вакаліста музычнай групы Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3735/2020, а паведамленне Мікалая Дзядка, які паскардзіўся на сістэматычнае парушэнне ягоных правоў беларускімі ўладамі з 2017 да 2019 года, — пад нумарам 3734/2020.

Падрабязнасці пра трохгадовы пераслед анархіста Мікалая Дзядка тут:

Дзядок супраць Беларусі: Камітэт ААН зарэгістраваў скаргу на парушэнні правоў актывіста на працягу трох гадоў

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. Ён сцвярджае, што яго правы сістэматычна парушаліся беларускімі ўладамі з 2017 па 2019 год.

Як адзначае юрыст "Вясны" Аляксей Лойка, які займаўся гэтай справай, рэгістрацыя паведамлення, якая адбылася літаральна за месяц, у дадзены момант вельмі своечасовая:

"Мы планавалі, каб Камітэт па правах чалавека накіраваў наша паведамленне ўладам перад пачаткам выбарчай кампаніі. Гэта важна таму, што ў паведамленні мы паставілі пытанне не толькі аб парушэнні права на свабоду творчага самавыказвання музыкі, але яшчэ і пазначылі праблему прымянення антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў мэтах падаўлення свабоды выказвання меркавання як такой. У апошні час улады кропкава ўжываюць адказнасць за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у дачыненні да тых, хто адкрыта выказвае незадаволенасць у сувязі з правадзімай імі палітыкай, і гэта не можа нас не насцярожваць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства