viasna on patreon

Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка

2020 2020-04-18T09:58:06+0300 2020-04-18T11:24:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrasiuk-1pg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Андрасюк

Зміцер Андрасюк

У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода.

Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, раніцай, па дарозе на вёску, затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка: 

"Па дарозе на вёску затрымалі экаактывіста Зміцера Андрасюка. Ад самай хаты, за машынай у якой ён ехаў, за імі прычапілася машына з людзьмі, аднаго з якіх ён ведаў як міліцыянта".

Зміцер Андрасюк таксама прымаў удзел у "нядзельным кармленні галубоў" на плошчы Леніна ў Берасці.

Акцыя 9 красавіка супраць запуску завода АКБ. Фота Tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства