viasna on patreon

Хочаш даведацца пра гісторыю "Вясны"? Далучайся да анлайн-сустрэчы з Алесем Бяляцкім

2020 2020-04-15T17:09:34+0300 2020-04-15T17:09:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisha_anlain_z_bialiackim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае далучыцца да анлайн-сустрэчы з добра вядомым праваабаронцам, старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім. 

Сустрэча пройдзе ўвечары пятніцы 17 красавіка і прымеркавана да надыходзячага 24-годдзя "Вясны". Пачатак у 19.00. Праваабаронца распавядзе пра гісторыю арганізацыі і ўвогуле праваабарончага руху ў Беларусі.

Кожны жадаючы будзе мець магчымасць даведацца пра гады праваабарончай дзейнасці, а таксама наўпрост задаць свае самыя розныя пытанні Алесю Бяляцкаму.

Мерапрыемства адбудзецца ў камунікацыйным дадатку Zoom, які адчыняецца з любога дэвайса. Атрымаць спасылку на сустрэчу можна пасля рэгістрацыі праз анлайн-форму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства