COVID-19 ператворыць калоніі ў брацкія магілы! АГП запусціла петыцыю аб тэрміновай амністыі

2020 2020-04-13T14:19:42+0300 2020-04-16T16:49:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petition.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйная выява

Ілюстрацыйная выява

Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

"Улічваючы аслаблены імунітэт зняволеных і адсутнасць у калоніях, турмах і СІЗА якаснай медыцынскай дапамогі, немагчымасць ізаляцыі хворых, месцы пазбаўлення волі пагражаюць ператварыцца ў брацкія магілы. Любы выпадак захворвання гарантавана прывядзе да поўнага заражэння ўсіх", - гаворыцца ў петыцыі.

АГП адзначае, што ў зоне рызыкі знаходзяцца і супрацоўнікі папраўчых устаноў, якія ў сваю чаргу могуць заразіць каранавірусам членаў сваіх сем'яў.

Стваральнікі петыцыі адзначаюць, што ў шэрагу краінаў улады адпускаюць частку зняволеных у сувязі з пандэміяй, і патрабуюць, каб беларускі ўрад прыслухаўся да заявы Вярхоўнага камісара ААН Мішэль Бачэлет, у якім яна заклікала як мага хутчэй прыняць тэрміновыя меры для абароны жыцця і здароўя асуджаных у сувязі з COVID-19.

Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

У сувязі з пандэміяй COVID-19 занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асобаў у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.

АГП таксама заклікае ўлады краіны ў самыя кароткія тэрміны прыняць неабходныя нарматыўныя дакументы аб абвяшчэнні амністыі для ўсіх людзей, якія ўчынілі злачынствы невялікай і сярэдняй цяжкасці, непаўналетніх, людзей сталага ўзросту, людзей з хранічнымі захворваннямі, жанчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама асуджаных па арт. 328 КК.

"Шырокая амністыя ў бягучых умовах будзе правільным рашэннем з пункту гледжання барацьбы з эпідэміяй, сведчаннем клопату пра жыццё і здароўе жыхароў Беларусі і прытрымліваннем прынцыпаў гуманізму, дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі выканання пакаранняў, рацыянальнага прымянення мераў прымусу", - падкрэслівае АГП у сваёй петыцыі.

Пасля збору подпісаў петыцыя будзе накіраваная ўраду Беларусі і прэм'ер-міністру Сяргею Румасу.

Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства