“Ім проста не ахвота разбірацца з гэтым”. Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці ілжэсведку

2020 2020-04-10T14:21:00+0300 2020-04-14T11:24:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok_kalia_suda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У актывіста і блогера Мікалая Дзядка ўзялі тлумачэнні у судзе Маскоўскага раёна горада Мінска. Раней ён напісаў заяву аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Юліі Бушляковай за тое, што тая давала ілжывыя сведчанні супраць яго на судзе. Яна сцвярджала, што бачыла Дзядка адразу пасля нанясення надпіса пра міліцыянтаў на сцяне інтэрната №1 "МАПІД". Аднак, як высветлілася, у гэты час Дзядок быў у Польшчы.

dziadok_kalia_suda.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок паясніў сакратарцы суда, якая брала ў яго тлумачэнні,  што падтрымлівае свае заяўленыя патрабаванні.

“Аднак сакратарка суда пыталася, чаму раптам я вырашыў, што тлумачэнні Бушляковай заведама ілжывыя”, — распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок.

Актывіст спаслаўся на тое, што суд Маскоўскага раёна вярнуў справу на дапрацоўку, а РУУС прызнаў, што адміністрацыйнага правапарушэння не было. Акрамя гэтага, Дзядок успомніў, як падчас суда Бушлякова нават пасля прадастаўлення ім штампа ў пашпарце аб выяздзе за мяжу працягнула сцвярджаць аб тым, што каля будынку інтэрната быў менавіта ён.

 “Сакратарка, здаецца, спрабавала мяне схіліць у той бок, што “Бушлякова памылялася”. Ёсць уражанне, што ім проста не ахвота разбірацца з гэтым”,  — заключыў  Мікалай Дзядок.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства