viasna on patreon

Вярхоўны суд перанёс дату апеляцыйнага разгляду справы братоў Косцевых

2020 2020-04-10T13:46:09+0300 2020-04-10T13:47:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koscevy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

Дата апеляцыйнага разгляду крымінальнай справы братоў Іллі і Станіслава Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды, перанесеная.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, апеляцыйны разгляд Вярхоўным судом справы ў адносінах братоў Косцевых перанесены з 24 красавіка на 22 траўня.  Прычына удакладняецца. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.

Нагадаем,  10 студзеня 2020 года калегія Магілёўскага абласнога суду прысудзіла двух жыхароў Чэрыкава — 21-гадовага Іллю і 19-гадовага Станіслава Косцевых — да смяротнага пакарання. Браты прызнаныя вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы.

ЕС асудзіў новыя смяротныя прысуды ў Беларусі

Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены, гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, зробленай пасля вынясення ў Беларусі двух новых смяротных прысудаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства