Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-04-07T13:20:00+0300 2020-04-09T22:15:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Журналіста Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты, крымінальная справа Піліпа Шаўрова, які пафарбаваў рукі помніку Пушкіна, перададзена ў суд. Грамадзянская супольнасць самаарганізоўваецца, каб дапамагаць людзям падчас пандэміі каронавірусу — гэта абавязальніцтва дзяржавы.

Каментар эксперта: Які я ж змены адбыліся ў пастанове Савета міністраў аб масавых мерапрыемствах і што яны азначаюць на практыцы? Тыя, хто іх прымаў, хацеў нашкодзіць ці наадварот? На пытанні адкажа праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.

Ці можа чалавек адмовіцца ад шпіталізацыі? Ці варта выпусціць з месцаў зняволення людзей падчас пандэміі? Пра правы чалавека і каронавірус распавядзе юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка.

Асоба: Студэнтку і асістэнтку каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай Праваабарончай Школы Дар’ю Рублеўскую адвезлі ў лякарню, бо падазравалі каронавірус. У выніку тэст быў адмоўным, але ў яе суседкі па палаце тэст апынуўся станоўчым. І такім чынам Дар’я стала кантактам першага ўзроўню дзякуючы самой лякарні. 

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні  NEVMA.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-04-07_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства