viasna on patreon

Блогера са Слуцку аштрафавалі на 540 рублёў за арганізацыю сустрэчы з падпісантамі

2020 2020-03-25T14:17:07+0300 2020-03-25T14:23:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaronski_bloger_sluck.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни"

Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни"

Блогера са Слуцку, удзельніка youtube-праекту “Страна для жизни“ Уладзіміра Няронскага 25 сакавіка аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў) за тое, што арганізаваў сустрэчу з жыхарамі горада каля мясцовай рэчкі Случ.

Пакараць блогера штрафам за парушэнне ч. 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) вырашыў суд Слуцкага раёна. Уладзімір Няронскі падчас суда казаў пра тое, што ён проста запрасіў случакоў разам выпіць каву і абмеркаваць адзін са сваіх відэаролікаў. Фактычна гэта выглядала як сустрэча прыяцеляў, якая нідзе не транслявалася. Аднак, як вынікае са стрыму канала "Страна для жизни", суддзя не прыслухаўся да яго аргументаў і прыняў рашэнне аштрафаваць Няронскага. 

Сам блогер лічыць, што гэты ціск сыходзіць ад дзейснага мэра Слуцку Андрэя Янчэўскага. Справа ў тым, што у адным з сваіх матэрыялаў на YouTube Няронскі абвінаваціў мэра ў тым, што той не звяртае ўвагі на шмат праблем у рэгіёне.

Слуцкага блогера будуць судзіць за несанкцыянаваны мітынг

Супрацоўнікі міліцыі горада Слуцк распачалі адміністрацыйную справу супраць блогера, удзельніка праекту «Страна для жизни» Уладзіміра Няронскага.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства