ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19" Дакумент

2020 2020-03-23T14:36:56+0300 2020-03-23T14:36:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/neprikosnovennostoon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта un.by

Ілюстрацыя з сайта un.by

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі надзвычай заклапочанае пагрозлівым і хуткім распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Асаблівую занепакоенасць у аддзялення арганізацыі выклікае розны спектр негатыўных, сацыяльных і эканамічных наступстваў на грамадства і краіну. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі.

Для таго, каб у такі перыяд правы чалавека па ранейшаму заставаліся ў цэнтры палітык і мераў, якія прымаюцца дзяржавай, ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19".

У яго аснову ляглі базавыя прынцыпы абароны ўсіх катэгорый уразлівых груп, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 з'яўляюцца яшчэ больш уразлівымі і маюць патрэбу ў падтрымцы:

  • людзі з нізкім узроўнем даходу,
  • ізаляванае сельскае насельніцтва,
  • людзі з бягучымі захворваннямі (ВІЧ/СНІД, цукровы дыябет, псіхічныя захворванні і інш.),
  • людзі з інваліднасцю,
  • асобы без пэўнага месца жыхарства,
  • пажылыя людзі, якія жывуць адны або ў сацыяльных установах,
  • асобы, пазбаўленыя свабоды,
  • мігранты з абмежаваным доступам да паслугаў аховы здароўя,
  • асобы, якія шукаюць прытулак,
  • уцекачы,
  • асобы без грамадзянства,
  • дзеці,
  • асобы, якія спажываюць наркотыкі
  • і іншыя людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

"ААН у Беларусі прызнае сур'ёзнасць цяперашняга крызісу ў галіне аховы здароўя і адзначае, што выкарыстанне надзвычайных паўнамоцтваў дазволена міжнародным правам у адказ на значныя пагрозы. Любыя меры рэагавання на каранавірус павінны быць прапарцыйнымі, неабходнымі і недыскрымінацыйнымі", - гаворыцца ў Кіраўніцтве.

ААН у Беларусі падрыхтавала Кіраўніцтва "Правы чалавека ў перыяд пандэміі COVID-19"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства