Мінск, 24.01.2004 г. РЭЗАЛЮЦЫЯ беларускіх удзельнікаў Форума праваабаронцаў

2004 2004-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінск, 24.01.2004 г.

РЭЗАЛЮЦЫЯ
беларускіх удзельнікаў Форума праваабаронцаў

Мы, беларускія ўдзельнікі Форума праваабаронцаў, заслухаўшы даклады і абмеркаваўшы пытанні выканання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, з глыбокай занепакоенасцю за сённяшняе і будучае нашай краіны, адзначаем:

Шматлікія факты парушэнняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, якія выражаюцца ў палітычна матываваных выкраданнях і пераследзе апанентаў рэжыму, незаконым увядзеннем цэнзуры ў СМІ, пераследзе журналістаў незалежных СМІ за публікацыю матэрыялаў, якія ўтрымліваюць крытыку палітыкі прэзідэнта і яго атачэння, ліквідацыі па ініцыятыве дзяржаўных органаў, у тым ліку і ў судовым парадку, незалежных газет і грамадскіх аб’яднанняў, парушэнні рэлігійных правоў грамадзянаў і іншых парушэннях палітычных, грамадзянскіх, выбарчых, сацыяльных і моўных правоў.

Шматлікія прынятыя заканадаўчыя акты, не адпавядаюць міжнародным нормам ў галіне правоў чалавека, вядуць да парушэння канстытуцыйных правоў грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь. Сярод іх Законы Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама праект закона “Аб сродках масавай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

У Рэспубліцы Беларусь адсутнічае незалежная судовая сістэма, як самастойная галіна ўлады, адсутнічае інстытут незалежнай адвакатуры. Гэта робіць фактычна немагчымай абарону парушаных правоў грамадзянаў у судовым парадку, пазбаўляе грамадзянаў краіны на незалежнае і справядлівае судовае разбіральніцтва, абмяжоўвае доступ да правасуддзя.

Асаблівую занепакоенасць прадстаўнікоў праваабарончага руху Беларусі выклікае тое, што дагэтуль не праведзена поўнае, аб’ектыўнае і галоснае расследванне гвалтоўных выкраданняў вядомых палітычных і грамадскіх дзеячоў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.
Выснова, аб тым, што такое раследванне не праведзена, знайшла сваё адлюстраванне ў афіцыйным дакладзе Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.
Дадзеная выснова і інфармацыя, якая стала вядома ў выніку правядзення журналісцкіх і грамадскіх расследванняў, дае падставы меркаваць аб дачыненні некаторых высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і службовых асобаў, у тым ліку Генеральнага пракурора В. Шеймана, Міністра спорту Ю. Сівакова, Міністра Унутраных спраў У. Навумава, афіцэра СОБР Д.Паўлічэнкі і іншых, да здзяйснення злачынстваў, скіраваных на выкраданне, а, магчыма, і фізічную ліквідацыю
Ю. Захаранкі, В. Ганчара, А. Красоўскага, Д. Завадскага па палітычных матывах.

МЫ – прадстаўнікі праваабарончага руху Беларусі ПРЫЙШЛІ ДА ВЫСНОВЫ, што:

 сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца;
 прадстаўнікі афіцыйных уладаў груба парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, міжнародныя пакты і канвенцыі, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь, рэзалюцыі і рэкамендацыі міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, АБСЕ, ПАСЕ і інш;
 у Рэспубліцы Беларусь мае месца дыскрымінацыя па нацыянальнай, рэлігійнай і моўнай прыкмеце ў разнастайных яе формах і праявах;
 у краіне створаны жорсткі аўтарытарны рэжым асабістай улады А. Лукашэнкі, фактычна знішчаныя такія інстытуты грамадзянскай супольнасці, як незалежныя электронныя і друкаваныя СМІ, незалежныя грамадскія аб’яднанні, а створаная нядаўна адзіная дзяржаўная ідэялогія сведчыць пра з’яўленні ў краіне элементаў таталітарызма;
 пераслед і перашкоды ў дзейнасці праваабаронцаў ставяць праваабарончую дзейнасць па-за законам.

МЫ – удзельнікі Форума беларускіх праваабаронцаў ПАТРАБУЕМ ад афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь:

 няўхільна прытрымлівацца міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь, а таксама прыняць меры да рэальнага забяспячэння гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабодаў грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь і рэалізацыі выпрацаваных удзельнікамі Форума рэкамендацый;
 правесці поўнае, аб’ектыўнае і галоснае расследванне знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, і дзеянняў (бездзеянняў) у сувязі з гэтымі расследваннямі вышэйшых службовых асобаў Рэспубліцы Беларусь.
Таксама лічым абавязковым на час расследвання прыпыніць паўнамоцтвы магчыма датычных да дадзеных злачынстваў службовых асобаў.
 распачаць распрацоўку законаў ў галіне правоў чалавека, якія забяспечваюць неад’емныя правы грамадзянаў і адпавядаючых патрабаванням міжнародных нормаў і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;
 унесці змены у дзеючае выбарчае заканадаўства, скіраваныя на забеспячэнне прынцыпаў адкрытасці, празрыстасці і дэмакратычнасці выбарчага працэсу, якія гарантуюць рэальную рэалізацыю выбарчых правоў грамадзян краіны, таксама забяспечваюць грамадскі кантроль за выбарамі;
 правесці галосны і адкрыты дыялог паміж грамадскімі арганізацыямі, праваабарончымі групамі і прадстаўнікамі дзяржаўных органаў па пытаннях зменаў заканадаўства і практычнай рэалізацыі патрабаванняў, выкладзеных у гэтай рэзалюцыі.
Адной з самых тэрміновых праблем такога дыялога павінна стаць пазітыўнае супрацоўніцтва ўладаў краіны з сем’ямі зніклых, праваабарончымі арганізацыямі, незалежнымі юрыствамі і міждзяржаўнымі структурам.

Упэўненыя, што практычная рэалізацыя патрабаванняў, выкладзеных у дадзенай рэзалюцыі, дазволіць адрадзіць грамадзянскую супольнасць і стварыць сістэму дзяржаўнай улады, заснаваную на няўхільным выкананні правоў грамадзянаў у Беларусі, а таксама дазволіць пераадолець самаізаляцыю і пабудаваць дэмакратычную, прававую дзяржаву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international