Анархіста Мікалая Дзядка не змаглі асудзіць за надпіс на сцяне мінскага інтэрнату Дапоўнена

2020 2020-03-20T17:20:00+0300 2020-03-20T18:10:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mikola_dz_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна"

Як стала вядома ПЦ "Вясна", увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха і журналіста Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Двое супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16, калі той выйшаў з Новага драматычнага тэатру, і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната. 

Мікалая Дзядка затрымалі і верагодна адвезлі ў РУУС Савецкага раёна. Аднак дзяжурны РУУС кажа, што актывіста да іх не дастаўлялі. Бліжэй да ночы нарэшце стала вядома, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а затрымліваў яго супрацоўнік РУУС Маскоўскага раёна.

Днём 20 сакавіка Мікалая Дзядка наведала адвакатка. Яна паведаміла, што яму ставяць у віну абразлівы надпіс пра міліцыянтаў на вул. Чыгуначнай, зроблены яшчэ на пачатку лютага.

Верагодна разгляд адміністрацыйнай справы Дзядка адбудзецца ў гэты ж дзень у судзе Маскоўскага раёна. Але да трох гадзін дня яго ў суд не прывезлі.

Па інфармацыі тэлеграм-канала MIKOLA, Мікалая Дзядка прывезлі ў суд пасля 16.00. Разглядае справу суддзя Таццяна Мотыль

Мікалай Дзядок у судзе 20 сакавіка
Мікалай Дзядок у судзе 20 сакавіка

З матэрыялаў справы вынікае, што надпіс на інтэрнаце №1 "МАПІД" быў зроблены другога лютага, а Дзядок прыехаў у Беларусь з Польшчы трэцяга лютага. То бок на момант напісання Дзядка не было ў краіне.

Аднак сведка Юлія Бушлякова сцвярджае, што бачыла Дзядка і пазней пазнала яго па фота. Падчас допыту яна кажа, што бачыла Мікалая прыкладна ў 18.15, калі надпіс быў ужо намаляваны. Ён нібыта яе ўбачыў і адышоў да прыпынку ад парапета, дзе быў пах фарбы. Паводле яе слоў, Мікола адказаў, што чакае тралейбус. Калі яна вярнулася з інтэрната з вахцёрам, яго не было.

Затым адвакат Мікалая задае пытанне пра тое, якім чынам сведка давала паказанні.

Бушлякова: "Мне патэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і паклікалі на гутарку і там паказвалі фота некалькіх людей. Там я і пазнала Мікалая".

Яна сама ў міліцыю не звярталася і не бачыла, каб чалавек маляваў, бачыла яго спіну на парапеце. Яна не бачыла яго рукі, і што ён рабіў. Але ўпэўнена на 100%, што гэта Мікола. Ён быў у сіняй куртцы, у чорнай шапцы з белым пумпоном. Відэа з камер яна не бачыла.

Наступным дапытваюць супрацоўніка міліцыі Янчанку, які складаў пратакол. Ён кажа, што заведзеная справа па паказаннях сведкі Бушляковой. Таксама ён рабіў запыт на відэа з камер, але яны былі якраз у гэты час на прафілактыцы.

У выніку суддзя вырашае вярнуць справу на дапрацоўку. Мікола Дзядок на волі.

Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы

Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства