viasna on patreon

Лідэра "Маладога фронту" на гадзіну затрымала міліцыя і распытвала пра Дзень волі

2020 2020-03-19T11:00:23+0300 2020-03-19T11:15:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urbanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч

Дзяніс Урбановіч

Каля 9 вечара 18 сакавіка да дому лідэра “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча прыйшлі чатыры міліцыянты і запатрабавалі праехаць з імі ў адзін з мінскіх апорных пунктаў. Прычын затрымання яны не патлумачылі. Урбановіч распавёў “БелаПАН”, што яго пратрымалі там каля гадзіны, узялі тлумачэнні і адпусцілі.

"Да мяне прыйшлі, папрасілі праехаць. Узялі тлумачэнні аб тым, што мяне судзілі ў 2015 годзе па трох крымінальных артыкулах. Я напісаў, па якіх артыкулах”, — распавёў Урбановіч.

У аддзяленні высветлілася, што актывіст нібыта быў абвешчаны міліцыяй у вышук.

"Мне паказалі паперу, што з пятага сакавіка я аб’яўлены ў беларускі вышук. Але я не ведаў пра гэта, хоць быў у Курапатах, і мяне там бачылі супрацоўнікі міліцыі. Лагойскі крымінальны вышук увесь гэты час мяне нібыта шукаў. У паперы не было напісана, хто шукае і чаму, гэта ўсё на словах. Прычыну не сказалі. Потым далі падпісаць дакумент, што я ведаю, што быў у вышуку, і пытанняў не маю”, — дадаў лідар „Маладога фронту”.

Тое, што адбылося, мяркуе актывіст, звязанае з Днём Волі. У яго спыталі, дзе ён плануе быць на  Дзень Волі. На што актывіст адказаў, што не ведае. “Я нікога нікуды не заклікаў і нічога не планую”, — адзначыў Урбановіч.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства