Максіму Вінярскаму заблакавалі сувязь, збіраюцца апісваць маёмасць

2020 2020-03-18T12:43:38+0300 2020-03-18T12:53:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-maksim-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі пасля арышту. Фота: "Новы Час".

Максім Вінярскі пасля арышту. Фота: "Новы Час".

Ужо некалькі дзён каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі пазбаўлены ўсіх сродкаў сувязі. Рашэнне аб блакаванні тэлефонаў і інтэрнэту было прынята судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Юліяй Пацковой з-за непагашаных штрафаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.

Актывіст расцэньвае гэтыя дзеянні, як рабаванне на дзяржаўным узроўні.

- Мне прыйшло паведамленне ад аператара МТС пра тое, што мой нумар блакуецца, а з балансу спісваюцца сродкі. На наступны дзень аналагічнае паведамленне прыйшло і ад аператара Лайф. Судовы выканаўца таксама папярэдзіла аб тым, што ў бліжэйшы час да мяне прыйдуць апісваць маёмасць. Гэта верх цынізму - блакаваць сувязь зараз, калі з-за пандэміі каранавірусу няма магчымасці рэгулярна бачыцца з сваякамі. Я нават не магу замовіць дастаўку прадуктаў для сваёй мамы, - заяўляе Вінярскі.

Максім Вінярскі разлічвае на салідарнасць і падтрымку беларусаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства