Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-03-10T14:01:46+0300 2020-03-30T17:31:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: Апошні суд над удзельнікамі акцый супраць інтэграцыі прайшоў у Полацку. БДІПЧ АБСЕ выдаў Беларусі рэкамендацыі па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі. Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча асудзілі за экстремісцкі надпіс, які выпадкова трапіў у кадр яго відэа. Суд вярнуў канфіскаваную тэхніку Дзмітрыю Паліенку зламанай.

Падзея: Смяротны прысуд вынесены ў Слуцку ў дачыненні да Віктара Скрундзіка. Якая рэакцыя грамадства? Ці магла б яна быць іншай? Якія паралелі можна правесці з братамі Косцевымі, у дачыненні да якіх смяротны прысуд быў вынесены ў студзені. Пра ўсё гэта — у размове з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэям Палудам.

Каментар эксперта: 8 сакавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія сапраўдны сэнс і гісторыя гэтага свята? “Усё пачалося з 1908 года, калі былі жаночыя пратэсты ў Нью-Ёрку. А у Савецкім Саюзе ў 1913 годзе была ўсеагульная жаночая дэманстрацыя” – пра станаўленне 8 сакавіка і фемінісцкі падтэкст гэтага свята распавядзе кіраўніца канцэнтрацыі “Гендарныя даследаванні” у ECLAB Алена Агарэлышава.

Каментар: Вернікі трох канфесіяў прэзентавалі больш за 50 тысяч подпісаў за ўвядзенне закону супраць прапаганды ЛГБТ. Адпаведная петыцыя была распачата фондам “Адкрытыя сэрдцы”. Падобны закон ужо існуе ў Расеі. Як гэта паўплывала на жыццё расейскай ЛГБТ-супольнасці? Што можа прынесці такі закон Беларусі? Свае меркаванні выкажуць прадстаўніцы ініцыятывы “Ідэнтычнасць і права”: праваабаронца Наталля Манькоўская і ЛГБТ-актывістка Дар’я Трайдэн.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні INDIGA.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2020-03-10_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства