У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў Відэа

2020 2020-03-09T16:08:51+0300 2020-03-09T16:20:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/8_sakavika_bishkek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ўдзельніцы маршу. Фота з сайта Радыё Свабоды

Затрыманне ўдзельніцы маршу. Фота з сайта Радыё Свабоды

У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.

Невядомыя ў масках, узброеныя палкамі, білі жанчын, вырывалі ў іх транспаранты і раскідвалі іх. Пасля прыбыцця міліцыі нападнікі збеглі. Затрыманых удзельніц маршу, а таксама журналістаў павезлі на аўтобусах у УУС. Прычыну затрымання не патлумачылі. Неўзабаве ўсіх выпусцілі.

Пазней стала вядома, што міліцыя аштрафавала затрыманых пасля мірнай акцыі. Адзначаецца, што «былі выяўленыя асобы датычныя да правакацый і бойкі з абодвух бакоў». Іх даставілі ў АУС, склалі пратаколы і выпісалі штрафы. Паводле звестак міліцыі, аштрафаваныя шэсць удзельніц мітынгу і пяць асоб, якія маюць дачыненне да парушэння грамадскага парадку.

У Кыргызстане ад хатняга гвалту толькі ў 2019 годзе пацярпелі 5 тысяч жанчын. Толькі ў першы тыдзень 2020 году ў Кыргызстане пасля збіцця мужамі загінулі дзве жанчыны. Адну з іх муж абліў кіпенем, спрабуючы схаваць сляды збіцця на целе. Мясцовыя актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу да праблемы сямейнага гвалту, але не атрымліваюць падтрымку ўладаў краіны і грамадскасці.

У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства