viasna on patreon

Экс-палітвязень Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт

2020 2020-03-06T08:36:05+0300 2020-03-06T08:36:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-vs-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка ў Вярхоўным судзе..

Дзмітрый Паліенка ў Вярхоўным судзе..

5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці, паведамляецца на сайце palitviazni.info.

“Не думаю, што мне нешта кампенсуюць, але ў любым выпадку факты такога дробнага паскудства трэба выкрываць”, – распавёў Зміцер Паліенка.

Нагадаем, што Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве, яму вынеслі прысуд – тры гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Мінус год Змітру “скінулі” па амністыі.

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне раённага суда, але, калі Зміцер захацеў забраць сваю тэхніку, якая раней была канфіскаваная для правядзення следчых дзеянняў па справе, то яна аказалася зламаная. Непрацоўнымі апынуліся чатыры ноўтбукі і два тэлефоны. У такім стане Зміцер Паліенка адмовіўся забіраць тэхніку і пакінуў яе у судзе, якому прыйдзецца скласці акт, у сувязі з чым тэхніка не была забраная уладальнікам.

“Сёння, 5 сакавіка, я падаў скаргу ў Пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання маёмасці, – кажа Зміцер. – Хаця, шчыра кажучы, няма асаблівай надзеі, што камп’ютары і тэлефоны парамантуюць альбо кампенсуюць нанесеную шкоду”.

Са слоў Паліенкі, у любым выпадку факты такога дробнага паскудства трэба выкрываць.

“Буду таксама падаваць заяву ў Камітэт па правах чалавека ААН, маўчаць нельга, – дадае ён. – Гэта ўжо не першы выпадак, калі спрабуюць вярнуць зламаную тэхніку. Калі не памыляюся, то камп’ютары прафсаюза РЭП таксама ў свой час сапсавалі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства